“Замест кансалідацыі, выбраў дэструктыўны шлях”. Аляксандра Дзеркача асудзілі на 4 гады калоніі

2021 2021-02-23T17:33:19+0300 2021-02-23T20:16:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzerkach_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Дзяркач у залі суда

Аляксандр Дзяркач у залі суда

23 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Дзергача, якога вінавацяць ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пагрозе прымянення гвалту да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК) і наўмысным пашкоджанні маёмасці (арт. 218 КК).

Справу разглядае суддзя Юрый Машкетаў. Пацярпелы - інспектар ДАІ Андрэй Дубовіч.

Нагадаем, Аляксандр Дзяркач знаходзіўся 9 жніўня на перакрыжаванні вул. Заслаўскай і пр. Машэрава ў Мінску, дзе нібыта прыняў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, гучна пляскаў у далоні, выкрыкваў лозунгі, потым выйшаў на праезную частку дарогі, дзе спыніў аўтамабіль ДАІ, што суправаджаў аўтазак. Нанес па капоце службовага аўтамабіля не менш за 3-4 удары, нібыта нецэнзурна лаяўся ў бок супрацоўніка Андрэя Дубовіча і паказаў яму сярэдні палец.

Абвінавачаны быў затрыманы 21 кастрычніка ў сябе дома.

За тры ўдары па капоце машыны ДАІ мужчыну судзяць па трох артыкулах

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 19 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага Аляксандра Дзяркача, якога абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Сёння на працэс праз стан здароўя не з’явіўся бацька Аляксандра Дзеркача, які павінен быў выступіць сведкай.

Суд перайшоў да вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы і рэчавых доказаў

У тым ліку было прагледжана відэа, на якім бачна, што абвінавачаны стаіць у баку, калі невядомы хлопец наносіць удары па левай бакавой дзверцы аўтамабіля ДАІ. Абодва апранутыя ў белыя майкі. Аднак пацярпелы лічыць, што ўдары па дзверцы наносіў менавіна Аляксандр Дзяркач, а абвінавачаны сцвярджае, што гэта не ён. Абаронца заявіла хадайніцтва аб правядзенні камп’ютарна-тэхнічнай экспертызы відэа для ідэнціфікацыі знаходжання на ім падсуднага. Суд хадайніцтва адхіліў.

Дзяржаўны пазоў на кампенсацыю матэрыяльнай шкоды, нанесенай службоваму транспарту дзеяннямі падсуднага, быў задаволены ў поўным аб’ёме ў дабраахвотным парадку.

Таксама была сплачаная кампенсацыі маральнай шкоды ў 700 рублёў пацярпеламу, які спужаўся ад дзеянняў Аляксандра Дзеркача, знаходзіўся ў стрэсе, прымаў супакойваючыя.

Адбыліся спрэчкі бакоў

Бок абвінавачвання ў сваёй правоме адзначыў, што супрацоўнікі міліцыі робяць усё для таго, каб вырашаць канфлікты і здымаць напругу ў грамадстве, для захавання правоў і законных інтарэсаў кожнага грамадзяніна.

Узгадаў Дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна (1789 года) і адзначыў, што “свабода – гэта магчымасць рабіць усё, што не наносіць шкоду іншаму”. Менавіта таму ажыццяўленне правоў кожнага грамадзяніна абмежавана тымі межамі, якія забяспечваюць іншым членам грамадства карыстацца тымі ж правамі.

“Замест кансалідацыі і згуртавання грамадства, канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж грамадзянамі, замест стваральнага развіцця грамадскіх інстытутаў і ўдзелу ў іх фарміраванні, Дзяркач выбраў дэструктыўны шлях, накіраваны на абвастрэнне грамадскай напружанасці, проціпастаўленне сябе грамадству і дзяржаве, шлях пагарды грамадскім асновам і правілам паводзінаў у грамадстве, шлях, які цягне да хаосу і разбурэння”, - падкрэсліў пракурор.

Дзяржабвінаваўца лічыць, што віна Аляксандра Дзеркача па ўсіх прад’яўленных яму абвінавачваннях даказаная ў ходзе папярэдняга следства, падцвярджаецца сабранымі доказамі – паказаннямі самаго абвінавачанага, паказаннямі пацярпелага, сведкаў, запісам з відэарэгістратара ды іншымі.

Прасіў суд пакараць Аляксандра Дзеркача па сукупнасці чатырма гадамі пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую ўстановы агульнага рэжыму.

Абаронца лічыць, хоць Аляксандр Дзяркач прызнаў віну цалкам па арт. 342 і часткова – па арт. 364 і 218 Крымінальанаг кодэкса, аднак яго дзеянні нельга трактаваць як групавыя, бо кожны дзяйнічаў самастойна, а пагрозаў прымянення гвалту ўвогуле не было.

“Сваім непрыстойным жэстам выказаў непавагу, не больш за тое”, - падкрэсліла абаронца.

Што тычыцца пашкоджанняў, нанесеных аўтамабілю ДАІ, то відавочна, што ўдары па бакавой дзверцы наносіў не падсудны, а неўстаноўленая асоба. А ўдары па капоце далонню, нават не кулаком, нельга расцэньваць як пагрозу гвалтам прадстаўніку ўлады.

Абаронца лічыць, што дзеянні падсуднага трэба кваліфікаваць не асобна, а ў сукупнасці – як злачынства, якое ўтрымлівае прыкметы двух і больш складаў злачынства. Акрамя таго яна адначыла, што па арт. 364 і ч. 1 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Аляксандра Дзеркача неабходна апраўдаць. Пры прызначэнні пакарання па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, на думку абаронцы, трэба ўлічыць станоўчыя характарыстыкі з месца працы, інваліднасць бацькі, які фактычна знаходзіцца на ўтрыманні абвіначанага. Прасіла суд абраць меру пакарання, не звязаную з пазбаўленнем волі. 

У апошнім слове Аляксандр Дзяркач сказаў, што ў здзейсненным раскайваецца, папрасіў прабачэння ў супрацоўніка ДАІ за тое, што напужаў яго сваімі дзеяннямі, абяцаў у далейшым не парушаць законы. 

Суддзя Юры Машкетаў прыняў прапанову пракурора і прызначыў запатрабаванае пакаранне – 4 гады пазбаўлення волі.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства