viasna on patreon

За расклейку ўлётак - па два гады абмежавання волі. У адказ на "Жыве Беларусь!" у суд выклікалі міліцыю Дапоўнена

2021 2021-02-18T13:08:54+0300 2021-02-18T17:58:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valiuk-ruslan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Руслан Валюк. Фота з сацыяльных сетак.

Руслан Валюк. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Смаргонскага раёна 18 лютага абвесціў прысуд у крымінальнай справе Руслана Валюка і Інэсы Маркавай. Іх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп), за што пагражае штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Справу разглядае суддзя Людміла Міхневіч, дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Андрэй Клышэвіч.

Маладыя людзі абвінавачваюцца ў распаўсюдзе ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся “заведама ілжывыя” звесткі, якія зганьбілі супрацоўнікаў міліцыі.

Цягам двух дзён, 24 і 25 верасня, у мясцовых жыхароў, падазраваных у расклейцы улётак, прайшлі ператрусы. Як мінімум сямёра былі затрыманыя. Ім паведамілі, што за распаўсюд заведама ілжывых звестак аб супрацоўніках МУС і мясцовых чыноўнікаў распачатая крымінальная справа па артыкуле 188 Крымінальнага кодэксу — "Паклёп". Пазней некаторых адпусцілі, але ня ўсіх. Менавіта за фота гэтых улётак у "ВКонтакте”, быў асуджаны смаргонец Рамуальд Улан.

На судовым пасяджэнні  12 лютага пракурор Андрэй Клышэвіч у спрэчках запатрабаваў "ацаніць" дзеянні маладых людзей 2 гадамі абмежавання волі.

Пазіцыю пракурора падтрымалі і пацярпелыя супрацоўнікі Смаргонскага РАУС, сярод якіх – начальнік аддзела аховы правапарадку Смаргонскага РАУС Руслан Ткачоў.

Адвакат жа заявіў аб неабходнасці апраўдання абвінавачваемых, бо не бачыць у іх дзеяннях складу злачынства.

Сёння абвешчаны прысуд: Руслану Валюку – два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, Інэсе Маркавай – два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыру (“хатняя хімія”).

Старшыня суду Смаргонскага раёна Алена Пятрова.
Старшыня суду Смаргонскага раёна Людміла Пятрова.

Не абыйшдося без інцыдэнту. Пасля абвяшчэння прысуду ў калідоры скандавалі “Жыве Беларусь!”. Адразу ж старшыня суда Людміла Пятрова забараніла дзяжурнаму міліцыянеру выпускаць з суда прысутных, а самамвыклікала міліцыю. У будынку заблакавана каля 20 чалавек. Частка іх збегла праз вакно.

Асуджанаму Руслану Валюку стала блага, у суд выклікалі хуткую дапамогу.

P.S. Дзевяць чалавек, якія засталіся ў судзе, павялі ў мясцовы РАУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства