Прысуд Каратчэню: Сядзеў на лаўцы, адпачываў... Наляцелі, збілі і... асудзілі
У судзе Салігорскага раёна 17 лютага абвешчаны прысуд па крымінальнай справе па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхарАляксандр Каратчэня.
Справу разглядае суддзя Вольга Пракаповіч.
З матэрыялаў следства вядома, што 9 жніўня 2020 года паблізу крамы "Цэнтральны" ў Салігорску, супрацоўнікі РАУС хацелі затрымаць мужчыну.
- Не жадаючы быць затрыманым за адміністрацыйнае правапарушэнне і дастаўленым у РАУС для высвятлення асобы і іншых абставінаў, катэгарычна адмовіўся прайсці з міліцыянтамі, - пракаментавалі ў пракуратуры. - Ён выказаўся ў іх адрас нецэнзурнай лаянкай. Перашкаджаючы свайму затрыманню, наўмысна нанёс двум супрацоўнікам АУС ўдары рукамі ў вобласць галавы, чым прычыніў ім пабоі і фізічны боль.
Пацярпелыя - супрацоўнікі Салігорскага РАУС Арцём Міхед і Аляксей Капачэня.
Пракурор патрабуе для Каратчэні наступнае пакаранне: прызнанне вінаватым, пазбаўленне волі на адзін год і шэсць месяцаў.
Суддзя абвясціў прысуд: адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму і матэрыяльная кампенсацыя ў памеры 2000 рублёў кожнаму пацярпеламу супрацоўніку: Арцёму Міхеду і Аляксею Капачэню, паведамляе "Лідэр-Прэс".
Прысуд не канчатковы і падлягае абскарджанню. Падсудны узяты пад варту ў зале суда.
На суд абвінавачаны прыйшоў з рэчамі.
Суд па справе Каратчэні: пракурор просіць паўтары гады калоніі, 69 работнікаў "Беларуськалія" паставілі подпісы ў яго падтрымку