viasna on patreon

Суд над палітвязнем Андрэем Паповым: адвакат лічыць, што выявіць яго дачыненне да справы немагчыма

2021 2021-02-09T16:44:06+0300 2021-02-09T17:34:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrei_popov_photo_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Папоў, фота прадстаўлена мамай

Андрэй Папоў, фота прадстаўлена мамай

Суд Заводзскага раёна разглядае справу палітвязня Андрэя Папова, якога абвінавачваюць па ч.2 арт.293 і арт. 364 Крымінальнага кодэксу. Вядзе працэс суддзя Анжэла Касцюкевіч.

У чым абвінавачваюць?

Першы раз Андрэй быў паранены і затрыманы 9 жніўня на акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Трое сутак правёў у ІЧУ г. Жодзіна, пасля чаго быў вызвалены. Ізноў Андрэя затрымалі 1 верасня ўжо па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках.

Што гаворыць палітвязень?

Андрэй Папоў распавёў, што дзявятага жніўня ішоў на мірны пратэст, бо быў не згодзен з адстутнасцю назіральнікаў і завышанай яўкай.

Ён стаяў насупраць іншых людзей, у іх не было атрыбутыкі і зброі. Становішча было напружаным: праязная частка была занятая супрацоўнікамі міліцыі, яны выкарыстоўвалі спецсродкі. Гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў з боку грамадзян ён не назіраў.  Суддзя пастаянна перапытвала, як падсудны даваў прававую адзнаку дзеянням супрацоўнікаў, а таксама якім чынам ён зрабіў высновы пра напружанае становішча.

 – Магчыма, вы самі сябе накруцілі? – запытала яна.

– Магчыма, сам сябе накруціў, – адказаў Папоў.

Ён меркаваў, што чалавек, у дачыненні якога прымяняў гвалт, – супрацоўнік міліцыі, таму што ў яго была амуніцыя. Аднак ён не назваўся, патрабаванняў не выказваў, адметных знакаў у яго таксама не было.

Суддзя звярнула ўвагу на супярэчнасці ў сведчаннях палітвязня, на што ён адказаў, што стаў узгадваць падрабязнасці з цягам часу. Анжэла Касцюкевіч папракнула Папова ў тым, што ён памятае толькі тое, што рабілі супрацоўнікі міліцыі, але не ўдзельнікі пратэстаў. “Для чалавечай памяці характэрна забываць, – сказала суддзя. – Логіку я не бачу. Нешта ўзгадаць, а нешта забыць – такога не бывае. Дакладна не праз шэсць месяцаў”.

Згодна з пратаколам допыту, падчас мірнага пратэсту Андрэй Папоў пачуў крыкі каля гандлёвага цэнтра “Галерэя” і ўбачуў, як супрацоўнікі АМАП збіваюць людзей. Ён палічыў гэта несправядлівасцю і незаконнымі дзеяннямі, таму ён паспрабаваў дапамагчы: схапіў аднаго мужчыну і спрабаваў адцягнуць яго ўбок. На яго напалі супрацоўнікі міліцыі, білі дубінкамі не менш за дзесяць разоў, у тым ліку, па галаве. Пасля гэтага ён убачыў аднаго з супрацоўнікаў, абхваціў яго рукамі, стаў валіць яго на зямлю. Абодва ўпалі, ён устаў і як мінімум аднойчы ўдарыў нагой у грудзі мужчыне ў камуфляжы. Потым падбеглі іншыя людзі, сталі біць супрацоўніка – Папоў спрабаваў іх спыніць. Праз некаторы час яму ў нагу трапіў аскепак гранаты, людзі адвезлі яго ў больніцу, пасля чаго вярнуўся дадому.

Андрэй Папоў не прызнае віну па ч.2 арт.293, таму што выходзіў на мірны пратэст. Часткова прызнае – па арт. 364: прызнае факт гвалту ў адносінах да аднаго супрацоўніка. Адзначыў, што раскайваецца, што прымяніў гвалт.

Малюе планеты для блізкіх і верыць у перамены. Бацькі пра палітвязня Андрэя Папова

23-гадовы мінчанін Андрэй Папоў быў затрыманы два разы: у ноч з 9 на 10 жніўня і першага верасня. Пасля другога затрымання на волю ён так і не выйшаў – яму прад'явілі абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ) і змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Бацькі Андрэя Папова распавялі "Вясне" пра хобі сына, лісты з СІЗА і пра тое, чаму яны ім ганарацца.

Ці ёсць доказы ў справе?

Нягледзячы на тое, што Папова абвінавачваюць у тым ліку і па арт. 364, пацярпелы ні разу не ўзгадваўся на паседжаннях, а таксама не быў на судзе.

Згодна з рапартам супрацоўніка УУС, асоба Папова пацвярджаецца праз відэа з месцаў масавых беспарадкаў. Аднак першапачаткова ў матэрыялах справы не было агляду месца падзей, які пацвердзіў бы, што ў месцы інцыдэнта былі масавыя беспарадкі. Таму абвінавачанне хадайнічала аб далучэнні дакумента, які сведчыць пра масавыя беспарадкі: скрыны з інфармацыйных рэсурсаў з паведамленнямі пра недапушчальнасць масавых беспарадкаў, фіксацыя пашкоджання тратуарнай пліткі і іншых аб’ектаў інфраструктуры, у прыватнасці, у раёне Ціміразева. Аднак тое месца, дзе знаходзіўся Папоў, не было агледжана. Наглядзячы на пратэст адваката, што гэтыя выпадкі могуць не адносіцца да справы падабароннага, суддзя задаволіла хадайніцтва.

Доказам гвалту ў адносінах супрацоўніка таксама з’яўляецца 28-секунднае відэа, на якім Папова нібыта апазналі па прычоске і татуіроўцы. Аднак тых парушэнняў, якія прад’яўляе абвінавачанне, на відэа не зафіксавана.На ім натоўп адцясняе трох супрацоўнікаў міліцыі, не нападаючы на іх, тыя, у сваю чаргу, высоўваюць шчыты.

У матэрыялах справы таксама няма доказаў, што збіты быў менавіта супрацоўнік міліцыі. Поўныя відэа з некаторых камер таксама адсутнічаюць, таму што яны захоўваюцца не больш 30 сутак, а палітвязень быў затрыманы пазней. Таму адвакат падкрэсліў, што з матэрыялаў справы выявіць дачыненне Папова да справы немагчыма.

Сярод матэрыялаў справы – рэнтгенаграма пасля агляду Папова, скрыны з табліцай выклікаў з тэлефона Папова, які ў той час знаходзіўся ў ягонай маці, відэа допыта палітвязня.

Адвакат заявіў хадайніцтва аб азнаямленні з далучанымі матэрыяламі справы. Разгляд справы працягнецца 16 лютага ў 10.00.


Андрэй Дзмітрыевіч Папоў вучыўся ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва, атрымаў прафесію менеджара-эканаміста. Перад затрыманнем працаваў гібнікам па метале, а паралельна навучаўся кампутарнай графіцы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства