viasna on patreon

Выкладчыка па плаванні з Баранавічаў асудзілі на два гады калоніі за "кактэйль Молатава"

2021 2021-02-04T10:36:34+0300 2021-02-04T12:28:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pavedajla_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над Аляксеем Павядайлам

Суд над Аляксеем Павядайлам

У Баранавічах на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі трэнера-выкладчыка па плаванні ў мясцовай спартыўнай школе Аляксея Павядайлу. Менавіта столькі прасіў пракурор. Яго прызналі вінаватым у злачынстве па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Пасля агучвання прысуду яго ўзялі пад варту. 

Паводле абвінавачвання, Аляксей Павядайла вырабіў, захоўваў і перавозіў у аўтамабілі "Аўдзі А6" гаручае рэчыва, з якой яго затрымалі 11 жніўня ў Баранавічах. Сумесь была адпраўлена на экспертызу, і, згодна з яе вынікамі, склад сумесі быў блізкім да складу "кактэйлю Молатава".

Павядайла прызнаў, што перавозіў і захоўваў гэтую сумесь, але адмаўляе яе выраб. Таксама ён казаў на судзе, што захоўваў і выкарыстоўваў яе для асабістых бытавых патрэбаў. Выкарыстоўваць яе ў якасці "кактэйля Молатава" ён не збіраўся.

У Баранавічах судзяць выкладчыка па плаванні за "кактэйль Молатава" ў багажніку аўто

У судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна другога лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Аляксея Павядайлы — трэнера-выкладчыка па плаванні ў мясцовай спартыўнай школе. Аляксея абвінавачваюць па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Працэс вядзе суддзя Вольга Раманюк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства