viasna on patreon

У Слоніме маці ў дэкрэце атрымала год "хатняй хіміі" за абразу міліцыянта

2021 2021-01-23T14:33:29+0300 2021-01-23T14:37:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salevich_slonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Салевіч

Кацярына Салевіч

22 студзеня ў Слонімскім раённым судзе абвешчаны прысуд Кацярыне Салевіч, якую вінавацілі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу, піша "Гарадзенская Вясна". Дзяржабвінавачанне прадстаўляла Юлія Ягоўдзік. Яна, з улікам характарыстык на Салевіч і таго, што яна мае малалетняе дзіця, прапаноўвала пакараць Салевіч на 1 год і 6 месяцаў абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Ярмолік. Ёнпрысудзіў Кацярыне Салевіч адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Салевіч таксама абавязана выплаціць "пацярпеламу" 1000 рублёў маральнай кампенсацыі, а таксама 87 рублёў дзяржпошліны.

Кацярыну Салевіч вінавацілі ў тым, што 25 жніўня яна наўмысна публічна абразіла прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале "Слонім для жыцця". Пацярпелым прызнаны міліцыянт АМАП ГУУС Мінгарвыканкама старшы сяржант міліцыі Сяргей Асколкаў, фатаграфію і асабістую інфармацыю якога яна рэпостнула. Паводле матэрыялаў следства, пад рэпостам дзяўчына размясціла паведамленне "з тэкстам абразлівага зместу, якія прыніжае гонар і годнасць Асколкава".

У матэрыялах таксама пазначана, што эксперт аддзела лінгвістычных экспертыз УГСКЭ РБ па Гродзенскай вобласці прызнаў адно са слоў у паведамленні "грубым, вульгарным, абразлівым".

21 снежня пацярпелы Сяргей Асколкаў не з'явіўся ў суд праз хваробу: разгляд справы быў адкладзены да яго выздараўлення.

22 студзеня працэс прадоўжыўся. Сяржант ОМОН Асколкаў хадайнічаў, каб суд быў закрытым, бо ён баіцца разгалошвання асабістых дадзеных. Але суд гэтае хадайніцтва адхіліў. Раней паміж сабой Салевіч і Асколкаў знаёмыя не былі. Салевіч, як адміністратар тэлеграм-каналу "Слоним для жизни" пакінула ў адным з сваіх допісаў характарыстыку прадстаўніку ОМОН, з чаго і ўзнікла справа. Салевіч не адмаўляла, што яна зрабіла такі запіс у сацсетцы, падпісаўшы яго нікам "Парацетомол". У гэтай частцы яна прызнаоа сваю віну. Але яна не лічыць, што нейкім чынам распаўсюдзіла асабістыя звесткі міліцыянта.

Сяргей Асколкаў на працэсе заявіў, што ён і яго родныя перацяпелі значныя маральныя пакуты і заявіў пазоў кампенсацыі на 3000 рублёў. Гэтыя грошы ён абяцаў перавесці на рахунак "Дома малюткі". 

У Слоніме за абразу супрацоўніка міліцыі судзяць маці ў дэкрэце

У Слонімскім раённым судзе разгляд справы ў дачыненні да Кацярыны Салевіч, якую абвінавачваюць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса, адклалі да выздараўлення пацярпелага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства