viasna on patreon

Пераслед у Беларусі працягваецца 18-19 студзеня

2021 2021-01-19T17:42:48+0300 2021-01-19T17:42:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Каско. Фота: Facebook Анжалікі Борыс

Ганна Каско. Фота: Facebook Анжалікі Борыс

18-19 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Наваполацк

Раніцай 18 студзеня ў Наваполацку ў рамках ч.1 арт. 130 і арт. 369 Крымінальнага кодэксу затрыманы Яўген Харашкевіч. У яго дома адбыўся ператрус, канфіскаваная тэхніка. Раней яго затрымлівалі ў жніўні па артыкуле 23.34 КаАП. Зараз ён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА-2. 

Гомель

Позна ўвечары 18 студзеня ў Гомелі таксама была затрыманая валанцёрка "Вясны" Марыя Тарасенка. У яе доме правялі вобшук, а яе саму змясцілі ў ІЧУ. Яе статус пакуль невядомы. 

Ліда

19 студзеня працаўнікі КДБ у Лідзе затрымалі лекарку Ганну Каско – дачку Ірэны Бярнацкай, кіраўніцы «Звязу палякаў на Беларусі» ў Лідзе. Дзе цяпер знаходзіцца дзяўчына – невядома.

Брэст

19 студзеня ў прадмесці Брэста, Тэльмахах, прайшлі ператрусы ў трох хлопцаў. Пасля допыту ў Камітэце дзяржкантролю ўсіх адпусцілі. 

Мінск

19 студзеня ў Верхнім горадзе затрымалі дзяўчын з бчб-парасонамі: іх пасадзілі ў бус і ўвезлі ў невядомым кірунку.


Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства