viasna on patreon

Справа Сяргея Рымшы: працэс, які доўжыцца амаль два месяцы

2021 2021-01-06T14:38:28+0300 2021-01-06T14:42:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymsha-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Рымша ў судзе

Сяргей Рымша ў судзе

Суд Ленінскага раёна Гародні 6 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Сяргея Рымшы.

Яго абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ і 364 КК РБ.

Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Дзяржаўны абвінаваўца — Мікіта Мыслівец.

За судовым працэсам сочыць праваабаронца Раман Юргель.

З судовых матэрыялаў вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні дзявятага жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа.

У якасці пацярпелых выступаюць шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін.

Сёння ў судзе быў дапытаны сведка з боку абвінавачана Сяргея Рымшы – Канстанцін Мядзведзеў. Пасля ягонага допыту у судзе былі прагледжаныя відэазапісы з камер назірання.

Пракурор пытаецца ў сведкі "Што рабіў Рымша за вашай спіной, бачылі?”

- Не, не бачыў.

Канстанцін Мядзведзеў якраз зафіксаваў на свой тэлефон момант, калі камень паляцеў у міліцэйскую “Газэль”.

Таксама праглядваўся відэазапіс з дня інцыдэнта, зроблены гэтым сведкам.

Суддзя запытаўся ў сведкі, навошта ён здымаў, набліжаў і факусаваў камеру і якраз у момант, калі камень кінулі ў міліцэйскі аўтамабаль.

Сведка: "Я не ведаю, гэта проста супадзенне пры здымцы таго, што адбываецца каля драмтэатра ў цэнтры Гродна".

Адвакат агучыў некалькі дакументаў з крымінальнай справы, нагадаўшы, што дакумент аб затрыманні Рымшы па арт. 364 КК РБ - не мае ні рэгістрацыі ні даты.

Кажа, што ўзнікаюць пытанні па законнасці гэтага працэсуальнага дзеяння.

Пракурор запрасіў перапынак для падрыхтоўкі да ўдзелу ў судовых спрэчках.

Суддзя Казакевіч прызначыў наступнае  пасяджэнне на 14 студзеня. Пачатак у 14-30.

Сведкі па справе Сяргея Рымшы ўпэўненыя, што каменне кідаў ён

Сяргей Рымша: "Я стаяў у натоўпе з боку гасцініцы "Нёман". Пад'ехаў белы мікрааўтобус з боку танка, у якім знаходзіліся шэсць супрацоўнікаў, у яго хтосьці шпурнуў камень ці нейкі цяжкі прадмет - не высветлілі. Усе разбегліся. Я, натуральна, таксама. Яны выскачылі, нікога не паспелі схапіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства