viasna on patreon

Сведкі па справе Сяргея Рымшы ўпэўненыя, што каменне кідаў ён

2020 2020-12-15T13:47:35+0300 2020-12-15T16:15:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paliak-zimnicki-003.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Рымша

Сяргей Рымша

У судзе Ленінскага раёна Гародні 15 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы Сяргея Рымшы.

Яго абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ і 364 КК РБ.

Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Пракурор — Мікіта Мыслівец.

За судовым працэсам сочыць праваабаронца Раман Юргель.

З судовых матэрыялаў вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні дзявятага жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа.

У якасці пацярпелых выступаюць шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін.

Справа Сяргея Рымшы: cуд разбіраецца з кавалкамі бетону ў заплечніку абвінавачанага

У судзе Ленінскага раёна Гародні 10 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы Сяргея Рымшы.

На чарговым шостым паседжанні адбыўся паўторны допыт пацярпелых, з мэтай ухіліць супярэчнасці ў паказаннях і удакладніць асобныя факты. 

Пасля прагляду розных відэа інцыдэнта Генадзь Баярчук адзначыў:  

"Калі сталі кідаць камяні мы паехалі ў процілеглы бок, каб не пабілі шкло ў вакне, ацаніць сітуацыю, забяспечыць сабе бяспеку, а потым вярнуцца да затрымання. Камяні таксама кідалі і з боку Бернардынскага касцёла, з горкі, з другога боку, але даляталі дробныя па даху аўто і вайскоўцам. Я выразна бачыў і запомніў Рымшу. Палёту каменя не бачыў, але адразу зразумеў, што ён кінуў камень, ён асацыяваўся ў мяне з ударам каменя аб аўто: ён знаходзіўся ў тым месцы, адкуль быў кідок. Хацелі затрымаць менавіта яго, але з першага разу гэта зрабіць не атрымалася". Баярчук растлумачыў, што ўбачыў у заплечніку Рымшы камень, пасля чаго перадалі затрыманага з заплечнікам у Ленінскі РАУС для афармлення.

Пацярпелы Аляксандр Чарняўскі патлумачыў, чаму ў пратаколе следстваў эксперыменту Рымша быў у адным месцы, а ў матэрыялах справы — ў іншым, тым, што абвінавачаны мог хутка перамясціцца ў іншае месца. Пасля праслухоўвання перамоў Рымшы за сведкамі з мабільнага абвінавачанага, дзе ён каментуе кіданне камянёў іншымі, Чарняўскі адзначыў, што Рымша мог стаяць і ў пяці метрах. Па яго меркаванні, гук запісаўся добра, а хібнасць магла скласці адзін-два метры. 

Пацярпелы Раман Сталяр адзначыў, што бачыў, як Рымша замахваўся, чуў гукі ўдараў, але кідкоў не бачыў. Таксама ён пацвердзіў словы Чарняўскага аб тым, што накіраванасць у іншы бок была пэўнай тактыкай, каб правапарушальнік не зразумеў, што яго хочуць затрымаць. Хаця ў папярэднім следстве ён не патлумачыў гэтага. На пытанне, дзе знаходзіўся абвінавачаны, Сталяр сказаў:

"Я бачыў, як ён замахваўся, я ў гэтым упэўнены, але магу памыляцца. У заплечніку навобмацак было нешта цвёрдае, але хто зазіраў у заплечнік, не памятаю". 

Баярчук, Чарняўскі і Багушэвіч пацвердзілі месцапалажэнне "лысага грамадзяніна ў чорнай цішотцы" на следчым эксперыменце. Яны адзначылі, што хібнасць можа скласці 1-2 метры.

Пацярпелы Іван Багушэвіч дзявятага жніўня знаходзіўся спіной да кіроўцы міліцэйскай "газэлі" і бачыў два кідкі камянямі і таго, хто замахваўся: ён настойвае, што гэта быў Рымша. Багушэвіч не змог дакладна апісаць механізм кідка, а таксама сказаў, што ў РАУС адкрылі заплечнік Рымшы і ўбачылі там камяні.

Пацярпелы Кірыл Літвін не бачыў кідкоў і замахаў, але чуў удары аб аўто. Таксама памятае, што паведамілі АМАПу прыкметы лысага мужчыны, які кідаў камяні. 

"Я адкрываў заплечнік, бачыў камень перад пасадкай Рымшы ў аўто", — адзначыў Літвін.

Наступнае судовае паседжанне па справе прызначанае на 22 снежня на 10.30 і 14.30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства