viasna on patreon

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Максіма Кучынскага па арт. 364 КК

2020 2020-12-17T15:16:23+0300 2020-12-17T15:16:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuchynski-slonim-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Кучынскі. Фота: Газета Слонімская

Максім Кучынскі. Фота: Газета Слонімская

Чацвёртага лістапада ў Слоніме быў вынесены прысуд мясцоваму жыхару Максіму Кучынскаму, якога абвінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ). Суддзя Аляксандр Ярмолік прызнаў яго вінаватым і пакараў двума гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу ("хатняя хімія"). Юрысты і эксперты ПЦ "Вясна" прааналізавалі справу Кучынскага і прыйшлі да наступных высноў.

Хроніка крымінальнага пераследу 4 лістапада: суды за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі

У Беларусі суды пачалі разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, а таксама за ўдзел у масавых беспарадках, альбо за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Кантэкст, заканадаўства аб мірных сходах, выкананне і заахвочванне правоў і свабод 

У траўні 2020 года стартавала кампанія па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перадвыбарчая сітуацыя характарызавалася нязнанымі па маштабах і характару рэпрэсіямі ў дачыненні да прэтэндэнтаў, кандыдатаў, чальцоў іх штабоў, актывістаў і звычайных выбарцаў: больш за 1500 грамадзян сталі ахвярамі адвольных затрыманняў, арыштаў і несправядлівых судовых спагнанняў. Некалькі дзясяткаў чалавек падпалі пад крымінальны пераслед, з іх 25 чалавек праваабарончай супольнасцю былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Паўсюдныя парушэнні выбарчага заканадаўства, ціск на выбарцаў, непразрыстая дзейнасць выбарчых камісій прадказальна выліліся ў недавер да дакучліва прагназаваных, а пасля і абвешчаных уладамі вынікаў выбараў. Гэта акалічнасць у сукупнасці з саспелым у грамадстве запытам на палітычныя змены паслужыла трыгерам да масавых мірных выступаў грамадзянаў у большасці гарадоў краіны з пратэстамі супраць фальсіфікацыі выбараў. Гэтыя мірныя акцыі пратэсту ўлады паспяшаліся неабгрунтавана аднесці да разраду масавых беспарадкаў. Нягледзячы на гэта дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным ужываннем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі. 

Варта падкрэсліць, што заканадаўства аб масавых мерапрыемствах ў Беларусі ўтрымлівае істотныя недахопы, якія пэўна перашкаджаюць рэалізацыі права на мірны сход і свабоды выражэння поглядаў: Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) супольна з Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ пасля абмеркавання закона «Пра масавыя мерапрыемствы ў Рэспубліцы Беларусь» на прадмет яго адпаведнасці міжнародным нормам у 2012 годзе прызнала закон не адпаведаючым міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека. У прыватнасці, падвержаныя крытыцы вызначэнні масавых мерапрыемстваў у Законе, абмежаванне даступнасці грамадскіх месцаў для правядзення сходаў, дазваляльны парадак правядзення. За кожныя, нават фармальныя, парушэнні Закона прадугледжана адказнасць у выглядзе буйных штрафаў (да 50 базавых велічынь – 1350 беларускіх рублёў) і адміністрацыйнага арышту тэрмінам да 15 сутак за кожны факт парушэння.  Характар абмежаванняў, якія накладаюцца Законам і ўжываюцца на практыцы ў сукупнасці, такі, што практычна выключае магчымасць  рэалізацыі права на мірны сход і свабоды выражэння поглядаў.

Грамадскасць і ўлады рэзка разыходзяцца ў ацэнцы правамернасці такіх абмежаванняў; улады патрабуюць няўхільнага выканання абмежавальных патрабаванняў, тлумачачы кожны з актаў непадпарадкавання як супрацьпраўную дзею. Такое тлумачэнне дазваляе ўладам расцэньваць акты непадпарадкавання сваім завышаным патрабаванням, якія самі па сабе скіраваныя толькі на рэалізацыю міжнародна прызнаных правоў і асноўных свабод (зазвычай, без дапушчальных прычын для абмежаванняў гэтых правоў і свабод) як парушэнні закона, і ўжываць гвалт для спынення гэтага «парушэння».

Праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі неаднаразова крытыкавалі ўлады за такога роду практыку. У прыватнасці, Камітэт па правах чалавека ААН у Заключных заўвагах па пятым перыядычным дакладзе Беларусі ў 2018 годзе рэкамендаваў «перагледзець свае законы, падзаконныя акты і практыку, у тым ліку Закон «Пра масавыя мерапрыемствы», каб гарантаваць магчымасць карыстання ў поўнай меры правам на свабоду сходаў як у заканадаўстве, так і на практыцы, і забяспечыць, каб любыя абмежаванні на свабоду сходаў, у тым ліку шляхам ужывання адміністрацыйных і крымінальных пакаранняў да асоб, што рэалізуюць гэта права, адпавядалі строгім патрабаванням артыкула 21 Пакта. Дзяржаве-ўдзельніцы варта неадкладным і дзейсным чынам расследаваць усе выпадкі празмернага ўжывання сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў, адвольных арыштаў і затрыманняў удзельнікаў мірных пратэстаў і прыцягнуць да адказнасці вінаватых». 

Мы, юрысты і эксперты ПЦ «Вясна», падзяляем і падтрымліваем такія падыходы і падкрэсліваем, што затрыманне ўдзельнікаў мірных сходаў з'яўляецца адвольным, а з пункту погляду і ў адносінах да тэрмінаў нацыянальнага права – не з'яўляецца «законнай дзейнасцю» супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, іншых асоб, «выкананнем імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку».

Выкананне працэдуры судовага пасяджэння:

  • Суддзя: Ярмолік А.І.
  • Пракурор: Русакевіч В.А.
  • Абвінавачаны: Кучынскі Максім Вадзімавіч
  • Пацярпелыя: Герасімчык М.П. 

Заявы пра ўжыванне катаванняў і/або жорсткага, нялюдскага, зневажальнага абыходжання: не паступала.

Забеспячэнне эфектыўнай абаронай

Адвакат Шчапяткоў А.А., Гродзенская абластная калегія адвакатоў

Высветленыя прысудам абставіны:

Максіму Кучынскаму прысуджана выкарыстанне гвалту ў мэтах перашкоды законнай дзейнасці адносна супрацоўніка АУС Герасімчыка М.П. падчас затрымання тым удзельніцы мірнага сходу В.Ёрш, калі Кучынскі абхапіў пацярпелага ззаду двума рукамі за стан, пачаў спыняць і утрымліваць, а пасля ў абхопе паваліў яго назад, з-за чаго яны ўдваіх ўпалі на прыступкі. Пацярпелы стукнуўся ад прыступкі левай часткай тулава, і з яго зляцела фуражка. Іншых перашкод стану пацярпеламу не нанесена. Пашкоджанне формы пацярпелага на суму 3 рублі адбылося падчас адцягвання Кучынскага ад пацярпелага супрацоўнікамі міліцыі. Маральныя пакуты пацярпелы ацаніў на 1000 рублёў.

Абвінавачаны не прызнаў віну і сцвярджаў, што пасля адвольнага затрымання удзельніцы мірнага сходу В.Ёрш (“дзяўчына з бела-чырвона-белым сцягам на плячах”) людзі пачалі абурацца гэтаму, ён пайшоў за затрыманай і міліцыянтамі. У вызначаны момант яго “нехта стукнуў і піхнуў у патыліцу, ад чаго ён згубіў прытомнасць або арыентацыю ў асяроддзі і нейкім чынам апынуўся каля супрацоўніка міліцыі, адлегласць да якога была каля 5 метраў... Прыйшоў ў сябе, калі ляжаў на прыступках і трымаў супрацоўніка міліцыі двума рукамі ў абхопе за стан, закінуўшы на яго нагу”.

Даючы ацэнку прысуду, эксперты і аналітыкі ПЦ «Вясна» адзначаюць наступныя акалічнасці:

  • суд не падвяргаў ацэнцы на законнасць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі па неабгрунтаванаму спыненню ўдзела грамадзян у мірным сходзе, затрыманні грамадзян з пункту гледжанняў патрабаванняў Закона «Пра органы ўнутраных спраў», а таксама не ўлічваў абавязкаў дзяржавы па Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах па забеспячэнні свабоды мірных сходаў і выказванні поглядаў;
  • мы не ўлічваем пазіцыі абвінавачанага адносна мэт і акалічнасцяў здзяйснення прадстаўленных дзеянняў, шануючы яго права не сведчыць супраць сябе і маючы на ўвазе аб'ектыўную інфармацыю пра паўсюдныя акты катаванняў і забароненага абыходжання ў дачыненні да палітычных апанентаў улады і выбаршчыкаў, незадаволеных фальсіфікацыяй уладамі вынікаў выбараў, аднак адзначаем, што і судом не рабілася спроб аб'ектыўна ацаніць супярэчныя паказанні сведкаў: суд адхіліў паказанні грамадзянскіх сведкаў на карысць паказанням супрацоўнікаў міліцыі без дастатковай матываў;
  • суд спагнаў на карысць пацярпелага матэрыальнае пакрыццё маральнай шкоды ў поўным памеры адносна заяўленага (1000 рублёў адпаведна), не прыводзячы ў прысудзе заснавання такога спагнання. 

Вызначана, што абвінавачаны выдатна характарызуецца, а таксама вызначана наяўнасць акалічнасці, што змякчае яго адказнасць – наяўнасць на ўтрыманні малога дзіцяці і дабраахвотнае пакрыццё шкоды. Абставін, што павялічваюць віну не высветлена.

Злачынства, прадугледжанае арт. 364 КК, адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх. Судом абраны адзін з найменш жорсткіх відаў пакарання.

ЗАКЛЮЧНЫЯ ВЫСНОВЫ

Назіранне за дадзенай крымінальнай справай у выніку дае магчымасці зрабіць высновы, якія маюць значэнне для далейшых ацэнак справы і становішча абвінавачанага.

Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» угледжваюць палітычныя матывы ў дзеяннях уладаў у дачыненні да абвінавачаных:

Пад палітычнымі матывамі разумеюцца рэальныя падставы. Важна прааналізаваць не толькі публічна пазначаныя падставы рашэнняў органаў улады, але і выявіць іх праўдзівыя матывы непрымальных у дэмакратычным грамадстве дзеянняў або бяздзейнасці праваахоўных і судовых органаў, іншых суб'ектаў уладных паўнамоцтваў, скіраваных на дасягненне хаця б адной з наступных мэт:

  1. умацаванне або ўтрыманне ўлады суб'ектамі ўладных паўнамоцтваў;
  2. нядобраахвотнае спыненне або змена характару чыёй-небудзь публічнай дзейнасці.

Абедзьве мэты ўгледжваецца ў дзеяннях улад, прадстаўленых у дадзенай справе МУС, Следчым камітэтам, пракуратурай і судом: крымінальны пераслед абвінавачаных пачаты ў перыяд максімальнага ўзмацнення рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці перад тварам будучай небяспекі страты аўтарытарнай улады прэзідэнтам дзяржавы і страты ўплыву выбудаванай ім сістэмы «выканаўчай вертыкалі ўлады». Судовы разгляд справы прайшоў у пачатку лістапада 2020 года – пасля шэрагу палітычных падзей, якія ў корані змянілі адносіны ўладаў і грамадства, што не ўспрымае больш паўнамоцтваў дзейнай улады, якая захавала сваё становішча ў выніку паўсюдных грубых фальсіфікацый і злоўжыванняў падчас прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, і якая абрала адзінай прыладай уплыву на сітуацыю ўжыванне брутальнага фізічнага гвалту, што выходзіць за рамкі ўсіх, у тым ліку нацыянальных, прававых нормаў, нароўні з адкрыта сегрэгацыйнай практыкай рэагавання органамі правапарадку і судамі на парушэнне нацыянальнага закону рознымі суб'ектамі. У гэтых абставінах перад дзяржаўнымі інстытутамі, што захавалі лаяльнасць уладам, стаіць задача татальнага падаўлення мірных пратэстаў, запалохвання дэманстрацыйна жорсткімі санкцыямі рознага характару, у тым ліку – крымінальнымі, усіх удзельнікаў і назіральнікаў гэтых працэсаў, і прымусу да адмовы ад ажыццяўлення сваіх правоў і свабод. 

Перад назіраннем стаяла задача вызначыць, ці быў абвінавачаны пазбаўлены волі ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам пра грамадзянскія і палітычныя правы. 

Абмежаванне свабоды без напраўлення ва ўстанову адкрытага тыпу пры вызначаных абставінах можна аднесці да пазбаўлення свабоды:

У адпаведнасці з КК, абмежаванне волі складаецца ў накладання на асуджанага абавязкаў, што абмяжоўваюць яго свабоду, і знаходжанні яго ва ўмовах ажжыцяўлення за ім дагляду органамі і ўстановамі, якія ажжыцяўляюць выкананне пакарання. Асуджаныя да абмежавання свабоды без напраўлення ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, за выключэннем асоб, пералічаных у частцы 5 артыкула 55 КК (цяжарныя жанчыны, непрацаздольныя, непаўнагадовыя і інш.) або тых, хто атрымлівае адукацыю на дзённым адзяленні атрымання адукацыі, прыцягваюцца да працы ў абавязковым парадку органамі і ўстановамі, якія ажжыцяўляюць выкананнем пакарання.

Крымінальна-выканаўчы кодэкс стварае рад абмежаванняў, забарон і абавязкаў для асуджанага. А дакладна, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі і супрацоўнікі іншых службаў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў маюць права: уваходзіць у любы час сутняў у жытло асуджанага; наведваць асуджанага па месцы яго працы, навучання; дастаўляць асуджанага для прымусовага высвятлення на прадмет ужывання алкаголю і забароненых рэчываў; выкарыстоўваць электроныя сродкі кантролю за месцам знаходжання асуджанага.

Асуджаны да абмежавання свабоды без напрўлення ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу абавязаны: з’яўляцца ў тэратарыяльны орган унутраных спраў для рэгістрацыі, перыядычнасць і час якой вызначаюцца крымінальна-выканаўчай інспекцыяй з улікам магчамысці асуджанага да руху ў залежнасці ад становішча яго здароўя і ўзросту. Перыядычнасць рэгістрацыі не можа перавышаць чатырох разоў за месяц; з’яўляцца па вызаве ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю і іншыя службы тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў для правядзення размоў, наведвання выхаваўчых мерапрыемстваў, а таксама для дачы пісьмовых тлумачэнняў па пытаннях, связаных з адбыццём пакарання; паведамляць у крымінальна-выканаўчую інспекцыю пра паступленне на працу, навучанне і пра змену месца працы, навучання, пра змену месца жыхарства; у вольны ад працы, навучання час заўсёды знаходзіцца ў сваім жытле або на тэрыторыі каля дома, не адыходзячы на адлегласць больш, чым пазначана крымінальна-выканаўчай інспекцыяй, а з дзявятнаццаці да шасці гадзін - у сваім жытле; даць магчымасць безперашкоднага ўвахода ў сваё жытло супрацоўнікам крымінальна-выканаўчай інспекцыі і ўпаўнаважаным супрацоўнікам іншых службаў тэратарыяльнага органа ўнутраных спраў у мэтах кантролю за выкананнем парадку і ўмоў адбыцця пакарання; па пастанове намесніка тэратарыяльнага органа ўнатраных спраў заўсёды насіць электроныя сродкі кантролю свайго месца знаходжання. Час выхаду асуджанага за межы адлегласці ад жытла, вызначанага крымінальна-выканаўчай інспекцыяй, да месца працы, навучання вызначаецца крымінальна-выканаўчай інспекцыяй на падставе рэжыма працоўнага часу або раскладу заняткаў і часу, неабходнага на дарогу. Выхад асуджанага за межы вызначанай адлегласці для наведвання арганізацый аховы здароўя, сувязі, гандлю, бытавога абслугоўвання і іншых арганізацый дазваляецца толькі ў межах населенага пункта да двух гадзін у дзень у час,  вызначаны крымінальна-выканаўчай інспекцыяй. Выхад без паважлівых падстаў за межы адлегласці ад жытла, вызначанага крымінальна-выканаўчай інспекцыяй, у выхадныя, дзяржаўныя святы і святочныя дні, асуджанаму забаронены.

Выбыццё за межы населенага пункта можа быць дазволена асуджанаму ў дзённы час для правядзення гаспадарчай і іншай працы. Па хадатайству наймальніка, у якога працуе асуджаны, крымінальна-выканаўчай інспекцыяй асуджанаму можа быць дазволены выезд у службовую камандыроўку ў межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з ускладаннем на яго абавязка зарэгістрыравацца ў тэратарэальным органе ўнутраных спраў па месцы знаходжання.

У іншых выпадках крымінальна-выканаўчая інспекцыя можа дазволіць асуджанаму выезд у іншы населены пункт у межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з ускладненнем на яго абавязка зарэгістрыравацца ў тэратарыяльным органе унутраных спраў па месцы знаходжання пры выездзе на тэрмін звыш двух сутнях. Асуджаны, які атрымлівае адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі ў іншым населеным пункце Рэспублікі Беларусь, выязджае для ўдзелу ў навуковых занятках, экзаменацыйнай сесіі пасля прадстаўлення ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю вызава (спраўкі-вызава) арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка), дзе навучаецца асуджаны.

Асужданым, якія адбываюць пакарнне ў выглядзе абмежавання свабоды без напраўлення ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, забараняецца: ужываць алкагольныя, слабыя алкагольныя напоі, піва, наркатычныя рэчэвы, псіхатропныя рэчэвы, іх аналагі, таксічныя або іншыя рэчы, якія адурманьваюць; наведваць месцы правядзення фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых, культурных мерапрыемстваў, гульнёвыя ўстановы, гандлёвыя аб’екты, дзе ажжыцяўляецца распіццё алкагольных, слабых алкагльных напояў, піва, а таксама жытло іншых асоб (Крымінальна-выканаўчай інспекцыяй можа быць дазволены наведванне жытла блізкіх родных).

Такім чынам, вызначанае пакаранне не з’яўляецца пазбаўленнем свабоды па заканадаўству Беларусі, мае пэўныя прызнакі яго па міжнародным стандартам: “пазбаўленне свабоды можа мець і іншыя формы, і іх разнастайнасць павялічваецца з развіццём прававых стандартаў і падыходаў”, - ЕСПЧ, справа “Гуцардзі супраць Італіі”.  На асуджанага будуць накладзены сур’ёзныя абмежаванні, якія не дазволяць яму рухацца па горадзе і краіне без абмежаванняў, забараняюць выезд за межы Беларусі; яму таксама будзе забаронена прымаць гасцей, за выключэннем родных; цалкам забаронена грамадская актыўнасць, у т.л. удзел у мірных сходах, пад пагрозай выкарыстання крымінальных санкцый, што ўключаюць пазбаўленне свабоды.

Абагульняючы выкладзенае і маючы на ўвазе папярэднюю практыку праваахоўчай супольнасці, хоць мы ў сучасны момант і ўтрымліваемся ад прызнання пазначанага абвінавачанаму пакарання абмежаваннем свабоды, тым не менш, будзем уважліва сачыць за далейшым лёсам асуджанага і за практычнай рэалізацыяй прызначанага яму пакарання.

Калі звярнуцца да практыкі ўжывання пакарання па артыкуле 364 КК, можна зрабіць выснову, што да абвінаваачанага ўжыта пакаранне, звычайнае па відзе і памеры ў такіх выпадках.

Разам з тым, па выніку назірання за судовым паседжаннем юрысты і эксперты ПЦ “Вясна” лічаць, што абвінавачаны, адносна ягока вядзецца пераслед па палітычных матывах увогуле не зрабіў крымінальна пакаральнага правапарушэння: дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія затрымлівалі удзельніка мірнага сходу выходзіла за межы “выканання імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку”. Стыхійны сход, які адбываўся ў г. Слоніме каля 22 гадзін 9.08.2020 года насіў выключна мірны характар, па стандартах (пункт 131 Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў) ён павінен абараняцца ўладамі. Таму абвінавачванню і суду мела сэнс кваліфіцыраваць дзеянне абвінаваных як здзейсненнае не ў сувязі з выкананнем пацярпелымі функцый аховы грамадскага парадку і ў цэлым здзяйсненнем службовай дзейнасці, а паходзячы з цяжкасці вынікаў.

Адначасова мы ацанілі характар дзеянняў абвінавачаных як выпадак ужывання “адказнага” гвалту, якое было справацыраваным першапачатковым непрапарцыянальным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў або зброі, пры тым, што ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на дачынення несімвалічнай матэрыальнай страты або перашкоды камусьці.

Пры гэтым улічвалася не толькі фармальная наяўнасць закона, які ўсталёўвае адказнасць за такое парушэнне права, а вылучаліся пэўныя патрабаванні да яго якасці. Напрыклад, закон павінен адпавядаць міжнародным стандартам, павінен быць ясным, даступным, прапарцыянальным і прадказальным. Гэта абавязанне не патрабуе ад дзяржавы абсалютнай прававой пэўнасці, што часта проста немагчыма, але накладае пэўныя абавязанні, каб праваўжыванне не было адвольным і кожны мог прадбачыць незаконнасць тых ці іншых дзеянняў.

Цялесных пашкоджанняў пацярпеламу або пашкоджанняў яго маёмасці, якія маглі б стаць падставай для крымінальнага пераследу незалежна ад таго, ажжыцяўляў пацярпелы прафесійную дзейнасць або не, абвінавачаным не прычынена. 

Ніякіх санкцый за парушэнне канстытуацыйных правоў удзельнікаў мірнага сходу да супрацоўніка міліцыі Герасімчука М.П. не прыменена. Мы бачым у гэтым відавочную дыскрымінацыю ўдзельнікаў канфлікта, пры якой прадстаўнікі ўлады маюць падтрымку на ўсіх узроўнях улады ад любых санкцый і імунітэт ад іх, у тым ліку - ад крымінальнага пераследу за акты жорсткага прыніжэння, перавышэння паўнамоцтваў, а дзеянні прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якія не прадстаўляюць грамадскай небяспекі, караюцца заўжды дэмантратыўна жорстка. 

У сувязі з выкладзеным мы, аналітыкі і юрысты ПЦ “Вясна”, лічым прысуд Максіму Кучынскаму незаконым, неабгрунтаваным і палітычна матывіраваным, а крымінальны пераслед  - звязаным з мірным ажжыцяўленнем ім права на свабоду мірных сходаў; заклікаем перагледзець вынесены прысуд і спыніць крымінальны пераслед пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і пры знішчэнні фактараў, што паўплывалі на прысуд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства