viasna on patreon

Палітвязням Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу прад'явілі новыя абвінавачванні Дапоўнена

2020 2020-12-15T14:07:26+0300 2020-12-15T16:28:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/losik_statkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Лосік і Мікалай Статкевіч

Ігар Лосік і Мікалай Статкевіч

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу", палітвязню Ігару Лосіку прад'явілі абвінавачванне па п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса - "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках". Відавочна, зроблена гэта з мэтай пакінуць палітзняволенага пад вартай, так як 25 снежня мінае гранічны тэрмін яго ўтрымання па папярэднім абвінавачванні.

У знак пратэсту Ігар Лосік абвясціў безтэрміновую галадоўку. 

Дапоўнена: жонка Ігара, Дар'я Лосік у знак салідарнасці з мужам абвясціла галадоўку. Пра гэта яна напісала ў сваім Instagram.

"Супраць нашай сям'і абвешчаны генацыд, што змушае нас ісці на крайнія меры…"

Таксама сёння стала вядома, што такое ж абвінавачанне выставілі іншаму палітвязню - Міколу Статкевічу. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку ягоная жонка Марына Адамовіч.

"Папярэдні артыкул не дазваляў трымаць у СІЗА больш за шэсць месяцаў. Сёння - 198 дзён, як Мікалай Статкевіч за кратамі", - адзначыла Марына Адамовіч. 

Нагадаем, 25 чэрвеня ў доме ў Баранавічах, дзе жыве адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга" Ігар Лосік з сям'ёй, прайшоў вобшук, пасля якога Ігара затрымалі. Увечары таго ж дня стала вядома, што ў дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Ён быў прызнаны палітзняволеным. 

Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. 30 чэрвеня мужчына павінен быў выйсці на волю пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак напярэдадні стала вядома, што палітык падазраецца ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Таксама быў прызнаны палітзняволеным. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства