viasna on patreon

Справа аб гвалце над міліцыянтам: падсуднага абвясцілі ў вышук

2020 2020-12-10T16:25:37+0300 2020-12-11T13:19:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala_savecki_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна горада Мінска 10 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксея Каралёва, сістэмнага архітэктара з "EPAM". Яго абвінавачваюць у артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). У якасці пацярпелага — Біруля. Справа распачатая разам з дзяржаўным абвінаваўцам Маліко (яна ж удзельнічала ў судовым працэсе над Наталляй Хершэ). Аднак абвінавачаны ў залу судовага пасяджэння не зьявіўся. Быў абвешчаны перапынак на 30 хвілін для ўстанаўлення прычыны яго няяўкі.

Аднак судовае паседжанне працягнулася праз два з паловай гадзіны. Ужо з іншым пракурорам — Рабавым. У суд паступіла даведка аб тым, што Каралёў знаходзіцца на лячэнні ў Львоўскай абласной клінічнай бальніцы з дзевятага снежня.

Дзяржаўны абвінаваўца Рабаў палічыў, што немагчыма разглядаць справу ў адсутнасьці абвінавачваемага, а таксама прапанаваў аб'явіць яго ў вышук. Таксама ён хадайнічаў аб змяненні меры стрымання на ўзяцце пад варту.

Суддзя Фёдарава пагадзілася ў дзяржабвінаваўцам: яна абвясціла Каралева ў вышук, а таксама вырашыла, што падсудны павінен быць заключаны пад варту, паколькі "ён схаваўся ад суда". Пры яго затрыманні ён павінен быць змешчаны ў СІЗА№1 горада Менска.

"Паводле звестак пасажырапатоку, Каралеў ў 2020 годзе дзяржаўную мяжу не перасякаў", — дадала Фёдарава.

Суддзя Фёдарава выносіць чарговае рашэнне аб штрафе
Суддзя Федарава. Ілюстрацыйнае фота

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства