У Жабінцы непаўналетні атрымаў 2,5 гады "хатняй хіміі" за кінуты "кактэйль Молатава"
Пятага лістапада, за адзін дзень у судзе Жабінскага раёна была разгледжаная крымінальная справа 17-гадовага Елісея Кузняцова, які абвінавачваўся ў тым, што кінуў бутэльку з гаручай сумессю ў міліцэйскую машыну.
Крымінальная справа была ўзбуджаная па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкуле 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў) і артыкуле 364 (Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).
Інцыдэнт, па якім судзілі Кузняцова, адбыўся 11 жніўня ў гарадскім парку Жабінкі. Хлопец цалкам прызнаў сваю віну, акрамя таго ён напісаў яўку з павіннай і яшчэ да суда раскаяўся ў зробленым. На судзе адзначыў, што дзейнічаў тады пад уплывам эмоцый.
Дзяржабвінаваўца Таццяна Жарынава (памочніца пракурора Жабінкаўскага раёна) прасіла прызначыць Елісею пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія").
Суд Жабінкаўскага раёна ў той жа дзень вынес менавіта такі прысуд.
Брэст: За знявагу дзяржаўнага сцяга - адзін год абмежавання волі
Хроника уголовного преследования 4 ноября: суды за насилие в отношении сотрудников милиции