Хроніка пераследу 23 кастрычніка
23 кастрычніка ў гарадах Беларусі міліцыя працягвае паляваць і затрымліваць людей. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Жлобін
Як паведамляе Радыё Свабода, у Жлобіне ранкам 23 кастрычніка затрымалі Івана Кашыцкага каля садка, куды ён адвёў дзіця. Пра гэта распавялі бацькі іншых дашкольнікаў, якія былі сведкамі затрымання.
Потым знікла сувязь з ягонай жонкай Крысцінай.
«Яна толькі паспела паведаміць, што да яе ў хату ломіцца міліцыя, і сувязь знікла», — паведаміла жыхарка Жлобіна Ліяна Шуба.
Таксама затрымалі Ілону і Валера Ткачовых, Інгу Герыловіч.
Добруш
У Добрушы затрымалі адміністратара тэлеграм-канала "Дадзеныя карнікаў Беларусі", піша TUT.BY. Яму 15 гадоў. Падлетак пацвердзіў, што размяшчаў інфармацыю пра супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. У дачыненні да яго праводзіцца праверка.
Мінск
У кватэру сына першага кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча спрабуюць трапіць нейкія людзі, паведамляе TUT.BY. Яго самога ў цяперашні час дома няма.
Па словах першага кіраўніка Беларусі, калі да кватэры пачалі прыходзіць людзі і задаваць пытанні, нязваныя госці сыйшлі, "каб не ўчыніць скандал як звычайна".
З чым канкрэтна звязаны інтарэс сілавікоў да яго сына, Шушкевіч не ведае. Палітык мяркуе, што так спрабуюць ціснуць менавіта на яго:
“Капаюць пад мяне, але робяць выгляд, што пад сына".
У ноч з 22 на 23 кастрычніка быў затрыманы і дастаўлены ў ЦІП Уладзімір Падворны.
Сёння ў 7 гадзін раніцы міліцыянты з вобшукам прыйшлі да Аляксандра Гардзіенка. Мужчыну даставілі ў РУУС Заводскага раёна, канфіскавалі тэхніку.
У 8.30 раніцы быў затрыманы Аляксандр Худзічаў, які размаўляў па тэлефоне з жонкай, калі да яго падыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
ПЦ "Вясна" стала вядома, што сёння ў Мінску быў затрыманы Мікалай Дзенісевіч, якога падазраюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, а таксама пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" - за эпізод на Партызанскім праспекце 18 кастрычніка.
Затрымлівалі і ўчора - 22 кастрычніка: Юлію Бародзіну забралі з дома, а Арцёма Казлова затрымалі па вул. Народнай каля 17 гадзін.
Увечары 23 кастрычніка была затрыманая экаактывістка і анархістка Алена Дубовік. Яе даставілі ў РУУС Савецкага раёна і вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Да суда, які верагодна адбудзецца ў панядзелак, Алена Дубовік будзе за кратамі ІЧУ.
У Савецкі РУУС, а пасля ў ІЧУ былі дастаўленыя і анархісты - Ілля Сянько і Дар'я Мельнікава, і яшчэ мінімум два чалавекі.
Таксама ўвечары былі затрыманыя ўдзельнікі музычнага гурта NizKiz Святаслаў і Маргарыта Сокал. Спачатку была выцягнутая з машыны Маргарыта, а яе мужа затрымалі, калі ён прынёс рэчы ў РУУС для жанчыны.
Поздна ўвечары ці ў ноч з 23 на 24 кастрычніка ў розных раёнах горада былі затрыманыя: Антоні Пратасевіч, Ігар Куксін, Аляксей Мухароўскі, Уладзімір Смірноў, Ігар Храловіч, Арцём Бажко, Мікіта Бондар.
Віцебск
Віцебскім лекарам, якія запісалі відэазварот да ўладаў і народу Беларусі, сталі прыходзіць позвы з патрабаваннем з'явіцца ў пракуратуру. Пра гэта TUT.BY паведаміў адзін з медработнікаў.
Аляксандр Валюшка пайшоў на размову ў аддзяленне міліцыі, адтуль мужчына не выйшаў - яго затрымалі і даставілі ў ІЧУ. Таксама быў затрыманы Яўген Марчанка.
Слуцк
У Слуцку напярэдадні прыезду Лукашэнкі былі затрыманыя Зінаіда Цімошак і Яўген Азёрны. Карэспандэнтку «Новага Часу» Зінаіду Цімошак прывезлі ў РАУС проста з вёскі, дзе яна знаходзілася.
Дзяржынск
У Дзяржынску яшчэ 22 кастрычніка былі затрыманыя Арцём і Святлана Яршовы, а таксам Віктар Сабалеўскі.
Жодзіна
У Жодзіна днём 22 кастрычніка быў затрыманы за адзіночны пікет Аляксей Варончанка.
Заслаўе
Дамоў да Рамана Шаляпіна прыйшоў участковы і прапанаваў прайсці ў аддзяленне для дачы нейкіх тлумачэнняў. Пасля гэтага мужчына быў затрыманы.
Брэст
На працы быў затрыманы антыфашыст Андрэй Марач. Прычыны яго затрымання пакуль невядомыя.
У Навабеліцкім раёне Гомеля ўчора затрымалі і даставілі ў ІЧУ не менш за восем чалавек