viasna on patreon

Ровар для амапаўца – як чырвоная ануча для быка Фота Дапоўнена

2020 2020-10-20T09:37:25+0300 2020-10-20T12:11:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/velosipedist-grodna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне раварыста ў Гродна. Фота: hrodna.life

Затрыманне раварыста ў Гродна. Фота: hrodna.life

Рэакцыя сілавікоў на моладзь, якая катаецца на роварах, ладзіць велапрабегі, у апошнія гады стала больш нервовай і непрадказальнай. Часам раварыстаў безпадстаўна і з выкарыстаннем грубай сілы затрымліваюць, заводзяць адміністрацыйныя, а то і крымінальныя справы, а ровары пры гэтым наўмысна ламаюць.

Гісторыі, якія скончыліся крыміналкамі

Яшчэ ў 2016 годзе на ўдзельніка роварнага заезду “Крытычная маса” Дзмітрыя Паліенку была заведзеная крымінальная справа. У выніку ён быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Актывіста вінавацілі ў тым, што падчас разгону масавага забегу раварыстаў 29 красавіка ён нібыта парваў куртку інспектару ДПС службы. Аднак на судзе ніводзін са сведкаў не змог гэтага пацвердзіць.

А зусім нядаўна, 16 кастрычніка, у Мінску на два гады калоніі агульнага рэжыму быў асуджаны раварыст Андрэй, якога затрымалі яшчэ 7 жніўня, за два дні да выбараў, калі ён удзельнічаў у роварным заездзе, папулярным у перадвыбарчы час. Міліцыянты спрабавалі затрымаць яго нібыта за адсутнасць люстэрка, але той не падпарадкаваўся і стаў вырывацца.

Раварыстаў брутальна затрымліваюць, даюць суткі альбо штрафы

Фактаў затрыманняў раварыстаў ад пачатку выбарчай кампаніі значна паболела.

Самае масавае затрыманне ўдзельнікаў велапрабегу салідарнасці адбылося ў Мінску вечарам 10 ліпеня. Каля 21 гадзін некалькі чалавек спынілі супрацоўнікі ДАІ нібыта за тое, што яны тэлефанавалі ў веласіпедныя званкі. На месца прыехалі супрацоўнікі АМАП.  На ўдзельнікаў склалі пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху, многіх аштрафавалі.

Затрыманне раварыстаў у Мінску. Фота з тэлеграм-каналу
Затрыманне раварыстаў у Мінску. Фота з тэлеграм-каналу.

Можна таксама нагадаць даволі нашумелую гісторыю з затрыманнем бізнесоўца Аляксандра Куўшынава, які апынуўся за кратамі разам з сотнямі беларусаў, якія прыйшлі падаць скаргу ў ЦВК на нерэгістрацыі кандыдатаў на прэзідэнта. Амапаўцы схапілі Куўшынава і закінулі ў аўтазак разам з роварам. Суд вынес пастанову ад прыцягненні яго да адказнасці ў выглядзе арышту на 10 сутак.

kuyshynau-rovar-10.jpg
Затрыманне Аляксандра Куўшынава. Фота: Вадзім Заміроўскі / TUT.by

Яшчэ адна драматычная гісторыя 9 жніўня адбылася ў Слуцку, каля крамы "Віталюр". На скрыншоце з відэа бачна мужчыну і жанчыну на роварах, ззаду мужчыны на дзіцячым сядзенні — дзіця.

Затым супрацоўнікі міліцыі ў чорнай форме сцягнулі мужчыну з ровара, дзіця паспеў падхапіць мінак. Пазней жонка затрымаманага распавяла сайту “Кур’ер-інфо” падрабязнасці затрымання:

“Супрацоўнікі ў шлемах пачалі выдзіраць Валянціна з ровара. Муж сядзеў на ровары, двума нагамі упёршыся ў зямлю. Ззаду сядзела дзіця, прышпіленае да сядзення. Я не ведала, ці мне трымаць дзіця, ці ровар, ці мужа... Было вельмі страшна. Дзіцёнак плакаў, разрываўся, але нікога гэта не спыняла. Нейкія людзі з боку падышлі і знялі майго дзіцяці з ровара. Міліцыя не паспрабавала яго зняць.Мужа адвялі ў аўтазак”.

rovar-sluck-zatrymanne.png
Скрыншот з відэа, на якім бачна затрыманнее раварыста ў Слуцку.

Уначы Валянціна адпусцілі з аддзялення міліцыі, пратакол правапарушэння не складалі.

А вось яшчэ адно фота, на якім бачна, як 7 жніўня ўдзельніка велапрабегу ў Мінску затрымліваюць адразу 9 амапаўцаў. Гэтая гісторыя завяршылася складаннем адміністрацыйнага пратаколу.
У той дзень адбыліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў веласіпеднай акцыі салідарнасці каля 22 гадзін у раёне Акадэміі навук і плошчы Перамогі. Іх затрымлівалі разам з роварамі супрацоўнікі АМАПУ, міліцыі і салдаты ўнутраных войскаў. Прычым, адной з удзельніц пры затрыманні зламалі руку.

rovar-zatrymanny-2020.jpg
Фота "Нашай Нівы".

27 верасня ў Лідзе некалькі супрацоўнікаў АМАПу з прымяненнем сілы затрымалі раварыста, які проста катаўся ня ў той час і не ў тым месцы. Момант жорсткага затрымання патрапіў на відэа.

"Зламалі тармазы, пераключальнік перадач і пагнулі ротар"

Раварыст Аляксей быў адзіным затрыманым у Гродна ў нядзелю 18 кастрычніка.  Яго гісторыю апісвае hrodna.life.

Аляксей з сябрам збіраліся перакусіць, але па шляху ім сустрэўся мікрааўтобус з міліцыянтамі.
Хлопцы спалохаліся і павярнулі ў двары. Там яны былі некаторы час, а пасля падзяліліся. Калі Аляксей выязджаў на вуліцу сацыялістычную, яго заблакаваў мироавтобус з міліцыяй і машына ДАІ.
"Выбеглі байцы і наляцелі на мяне. Затрымлівалі ў грубай форме, паставілі на калені і панеслі ў бус. Туды ж закінулі мой ровар. У машыне мяне паклалі на падлогу, некалькі разоў ударылі. Са слоў Аляксея, яго збівалі і па прыездзе ў РАУС. Пазней яго дапытаў следчы.
Па выхадзе з РАУС Аляксей падпісаў пратакол і дакумент, што з ім правялі прафілактычную гутарку. Аляксей кажа, што як такой размовы не было.

"Мне аддалі ўсе рэчы і ровар, але ён ужо быў зламаны. Зламалі тармазы, пераключальнік перадач і пагнулі ротар. Рабілі яны гэта ўсё ў машыне. Думаю, адмыслова. Гэта ненармальна, калі ў цэнтры горада такім чынам затрымліваюць людзей”.

У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама Hrodna.life распавялі, што затрымалі грамадзяніна ў сувязі з яго меркаваным удзелам у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

За апошнія паўгода пачасціліся выпадкі затрымання веласіпедыстаў у Гродне. Напрыклад, 15 ліпеня ў цэнтры горада затрымалі каля 5 раварыстаў. Іх асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве: хтосьці атрымаў некалькі сутак арышту, хтосьці штраф. Затрымлівалі гарадзенцаў на ровары і ў першыя дні пасля выбараў.

А вось што  распавёў Мікіта Домрачаў, архітэктар, брат Героя Беларусі біятляністкі Дар’і Домрачавай:

"11 кастрычніка я ехаў на ровары па дарожцы ў раёне Зыбіцкай да мамы. Даехаўшы да мосту, я ўбачыў, як на мяне з крыкамі бягуць людзі ў аліўкавай форме. Я спалохаўся, павярнуў у іншы бок, але адтуль з-за рогу будынка выбег другі натоўп сілавікоў, ужо ў чорным. Яны проста павалілі мяне з ровара і, нічога не тлумачачы, пачалі біць. У мяне пасыпаліся іскры з вачэй, цекла па галаве кроў. Я спалохаўся за свой ровар — ён у мяне ўжо 10 гадоў і вельмі мне дарагі, я спрабаваў вырвацца, каб уратаваць яго. «Хуткая» забрала мяне ў 3-ю лякарню, там пасьля некалькіх гадзін сядзеньня ў агульнай чарзе мяне паклалі ў палату. Раніцай я адмовіўся ад шпіталізацыі і паехаў дадому“.

domrachau-2020.jpg
Мікіта Домрачаў. Фота: kp.by

На Мікіту Домрачава скаладзены пратакол правапарушэння. Дата суда пакуль не прызначаная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства