Навіны за 29 сьнежня 2014

"Кухня TV": Новы наступ на свабоду слова ў Беларусі

29.12.2014 "Кухня TV": Новы наступ на свабоду слова ў Беларусі

У чарговым выпуску праваабарончага відэапраекта "Кухня TV" намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі абмяркоўваюць прынятыя парламентам Беларусі папраўкі ў "Закон аб СМІ".

Салігорскі выканкам сітуацыю з забаронай пікета даводзіць да абсурду

29.12.2014 Салігорскі выканкам сітуацыю з забаронай пікета даводзіць да абсурду

"Улады забараняюць праваабарончы пікет, абгрунтоўваюць гэта сваім рашэннем ад 2004 года. Цяпер вось адпраўляюць у слуцкі дзяржаўны архіў, хаця спадар Маскевіч копіяй нібыта гэтага дакумента матляў перад маімі вачыма яшчэ пару тыдняў назад. Урэшце нейяк жа яны адмову ў правядзенні пікета напісалі".

Алесь Бяляцкі: Тры новыя гады я сустрэў у няволі

29.12.2014 Алесь Бяляцкі: Тры новыя гады я сустрэў у няволі

Нядаўна ў Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло» радзімы. Напісаная пераважна ў турме, яна сёлета была ўганараваная прэміяй імя Францішка Аляхновіча, якую заснавалі Радыё Свабода і беларускі ПЭН-Цэнтар.

Міліцыя не знайшла паклёпнікаў на журналіста

29.12.2014 Міліцыя не знайшла паклёпнікаў на журналіста

Аляксандр Буракоў атрымаў адказ з міліцыі, у якім гаворыцца, што ўстанавіць асоб, якія здзейснілі на яго паклёп, немагчыма. Калі ж будзе гэтая асоба знойдзена, то яе прыцягнуць да адказнасці па арт. 9.3 КаАП Рэспублікі Беларусь, пра што журналіст будзе ўведамлены дадаткова.

Журналіст абскарджвае нядопуск на пасяджэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

29.12.2014 Журналіст абскарджвае нядопуск на пасяджэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Адпаведную скаргу на дзеянні службовых асоб падаў у Магілёўскі абласны суд журналіст інфармацыйнай кампаніі навін БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч. Ён хоча, каб суд прызнаў незаконнымі дзеянні старшыні Магілёўскага аблсавета спадара Ісачанкі і спецыяліста Магілёўскага аблсавета спадара Нальгачава.

Вясёлых святаў і шчаслівага новага году!

29.12.2014 Вясёлых святаў і шчаслівага новага году!

Сябры, нават у тых складаных умовах, якія чакаюцца ў наступным годзе, жадаем усім не губляць аптымізму і актыўнасці, гаварыць і рабіць тое, што палепшыць нашае жыццё, бараніць свае правы і незалежнасць Беларусі! І няхай галоўным крытэрам у нашых справах будзе жаданне мець справядлівае грамадства - мабыць, гэта і ёсць асноўная мэта, якая можа забяспечыць нармальнае далейшае жыццё для беларускага народу.

Уладзіміру Шылу вярнулі кампутарную тэхніку

29.12.2014 Уладзіміру Шылу вярнулі кампутарную тэхніку

Салігорскаму актывісту Уладзіміру Шылу вярнулі кампутарную тэхніку, вынятую пад час агляду яго дома ў верасні ў межах праверкі па так званай “справе аб распаўсюдзе парнагарфічных матэрыялаў”. Ніякіх незаконных матэрыялаў на кампутары і мадэме супрацоўнікай міліцыі за гэты час так і не выявілі.

Лукашэнка падпісаў антынаркатычны Дэкрэт

29.12.2014 Лукашэнка падпісаў антынаркатычны Дэкрэт

Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў дэкрэт «Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў». Дэкрэт набывае моц 1 студзеня 2015 года.

Суд над кнігарняй «Логвінаў» пачнецца 5 студзеня

29.12.2014 Суд над кнігарняй «Логвінаў» пачнецца 5 студзеня

Суд над кнігарняй «Логвінаў» пройдзе 5 студзеня ў Эканамічным судзе (Мінск, вул.Акадэмічная 15, корпус 1). Пачатак а 15-00, паведамляецца на старонцы кнігарні ў Facebook.

Юры Рубцоў: У мяне ўсё нармальна

29.12.2014 Юры Рубцоў: У мяне ўсё нармальна

Юры Рубцоў абверг інфармацыю некаторых СМІ пра тое, што ён нібыта абвясціў галадоўку: „У мяне ўсё нармальна ва ўмовах хіміі”, – паведаміў актывіст.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства