Уладзіміру Шылу вярнулі кампутарную тэхніку
https://spring96.org/be/news/74892
2014
2014-12-29T11:02:45+0300
2014-12-29T11:02:45+0300
2014-12-29T15:19:58+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kryminalnajasprava.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Салігорскаму актывісту Уладзіміру Шылу вярнулі кампутарную тэхніку, вынятую пад час агляду яго дома ў верасні ў межах праверкі па так званай “справе аб распаўсюдзе парнагарфічных матэрыялаў”. Ніякіх незаконных матэрыялаў на кампутары і мадэме супрацоўнікай міліцыі за гэты час так і не выявілі.
Зрэшты, супрацоўнікаў міліцыі больш цікавіла месцазнаходжанне Івана Шылы: вядомага ў горадзе маладафронаўца супрацоўнікі міліцыі хочуць дапытаць ў якасці сведкі па ўсё той жа “порнасправе”. Па словах Уладзіміра Шылы, пра абазнанасць у “справе аб распаўсюдзе парнагарфічных матэрыялаў” міліцыянтцы цікавіліся і ў яго. Таксама грамадскаму дзеячу давялося ў пісьмовым выглядзе пацьвердзіць факт знаходжання яго сына на вучобе ў Польшчы.