viasna on patreon

Юры Рубцоў: У мяне ўсё нармальна

2014 2014-12-29T08:27:17+0300 2014-12-29T08:27:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou-juryj.jpg
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Юры Рубцоў абверг інфармацыю некаторых СМІ пра тое, што ён нібыта абвясціў галадоўку: „У мяне ўсё нармальна ва ўмовах хіміі”, – паведаміў актывіст.

Напярэдадні ён патэлефанаваў у нашую рэдакцыю і сказаў, што падрыхтаваў наглядную скаргу на сваё зняволенне, якое лічыць незаконным:

- Менавіта ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь я апрануў кашульку з надпісам „Лукашэнка, сыходзь”. Менавіта таму мяне затрымалі людзі ў цывільным, завезлі ў аддзяленне міліцыі. Спачатку мяне сфатаграфавалі ў гэтай кашульцы, пасля яе з мяне садралі, фальсіфікавалі пратакол затрымання і голага па пояс прывезлі ў будынак суда. У такім выглядзе мяне судзіў не суддзя, а адзін з многіх слугаў Лукашэнкі, якімі ў прынцыпе з’яўляюцца ўсе суддзі нашай краіны. У Беларусі правасуддзя няма і не можа быць, пакуль суддзяў прызначае і здымае Лукашэнка.

Юры Рубцоў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў „хіміі” нібыта за знявагу суддзі. На суд, падчас якога адбыўся інцыдэнт, Рубцова прывезлі распранутага – міліцыянты забралі ў яго кашульку з надпісам”Лукашэнка, сыходзь”. Праваабаронцы ўжо заявілі, што лічаць Рубцова палітвязнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства