Навіны за 28 верасьня 2008

28.09.2008 У Віцебску зьбілі журналіста і фатографа Ўладзімера Базана

У Віцебску каля 20 й гадзіны вечара зьбілі рэдактара недзяржаўнай газэты «Курьер из Витебска» Уладзімера Базана. Калі ён разам з жонкай ён вяртаўся дахаты, ля ягонага дому на яго напалі невядомыя, моцна ўдарылі галавой аб сьценку і разьбілі яе да крыві. Жонка выклікала «хуткую дапамогу», якая адвезла Ўладзімера Базана ў траўмапункт.

28.09.2008 Магілёў: У акруговую камісію назіраць за перадачай выніковых пратаколаў пусцілі толькі прадстаўнікоў місіяў СНД і АБСЕ. Беларусы – за дзвярыма

Назіральнікаў не пускаюць ў памяшканне акруговай выбарчай камісіі №85, куды прывезлі пратаколы з вынікамі галасавання ад участковых выбарчых камісій.

28.09.2008 Бабруйск: Большасць выбаршчыкаў прагаласавала па месцы жыхарства

На выбарчым ўчастку № 33 (Бабруйская сельская акруга № 80) большасць выбаршчыкаў прагаласавала па месцы жыхарства. У трох “вынасных” скрынях сябры камісіі налічылі 427 бюлетэняў, колькасць за асноўны дзень склала 253 бюлетэня, і за перыяд датэрміновага галасавання – 66 бюлетэняў.

28.09.2008 У Беларусі на парламенцкіх выбарах прыняло ўдзел 75,3% выбаршчыкаў

Як праінфармавалі ў Цэнтравыбаркаме, найбольшая яўка выбаршчыкаў у Віцебскай вобласці - 86,8% выбаршчыкаў, найменшая - у г. Менску - 61,8%.

28.09.2008 Магілёў: З участка выдалены назіральнік

З 95-га выбарчага ўчастка 86-й выбарчай акругі выдалены назіральнік -- праваабаронца Барыс Бухель. Назіральнікаў бліжэй 10 метраў да бюлетэняў не падпускалі.

28.09.2008 Больш чым пятая частка выбаршчыкаў – супраць усіх

На ўчастку для галасавання №14 Менскай сельскай выбарчай акругі №69 завяршыўся падлік галасоў. З 1 571 выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, тут надзвый вялікая колькасць тых, хто прагаласаваў супраць усіх кандыдатаў – іх 346 чалавек.

28.09.2008 Гародня: Змест бюлетэняў не агучваецца

Як паведаміў Сяргей Мальчык, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Сяргея Антусевіча, які балатуецца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50, на працэдуры падліку галасоў у параўнанні з мінулымі выбарамі нічога не змянілася. Усё адбываецца па старой адладжанай схеме.

28.09.2008 МУС расцэньвае акцыю апазіцыі як грубае парушэнне парадку

Дзеяньні апазіцыі, якая арганізавала несанкцыянаваную акцыю на Кастрычніцкім пляцы ў цэнтры Менска, з'яўляецца грубым парушэннем правапарадку, заявіў журналістам у сітуацыйна-аператыўным штабе (СОШ) МУС міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў, адказваючы на пытанне агенцтва "Інтэрфакс-Захад".

28.09.2008 У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма

Як паведаміў назіральнік Алесь Слабадзін, які назірае на Гарадзішчанскім выбарчым участку № 1 Баранавіцкай сельскай акругі № 7, парушэнні Выбарчага кодэксу РБ пачаліся адразу пры пачатку падліку галасоў. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Мікалай Грынюк даў загад: адкрыць усе скрыні і высыпаць на стол бюлетэні адразу з усіх скрыняў. Калі наглядальнік запатрабаваў праводзіць раздзельны падлік галасоў, як таго патрабуе заканадаўства, старшыня камісіі адказаў: “Ад нас гэтага не патрабуюць”.

28.09.2008 Віцебск: Выніковыя пратаколы ўчастковых камісій спачатку патрапяць у кабінеты кіраўнікоў выканкама

Мэта пераезду акруговых камісій -- змяніць шлях старшыняў участковых камісій з пратаколамі галасавання. Зараз яны будуць патрапляць у акруговую камісію праз кабінет кіраўніка адміністрацыі або галоўнага раённага ідэолага.

28.09.2008 Гародня: Камісія папярэдзіла, што Яраслава Раманчука могуць зняць у любую хвіліну

Сёння у Гарадзенскую паўночную акругу № 51 быў выкліканы Юры Істомін, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па гэтай акрузе Яраслава Раманчука. Старшыня камісіі Дземчанка ў вуснай форме давёў да даверанай асобы інфармацыю, што на тэлефоннай лініі працуе нейкая сістэма, якая тэлефануе выбаршчыкам і запісаным на стужку голасам прапаноўвае прагаласаваць за кандыдата ад апазіцыі.

28.09.2008 Брэст: Назіральніца выдаленая з участка

А 19 гадзіне з выбарчага участка №34 Брэсцкай-Цэнтральнай акругі №2 за зроблены фатаздымак скрыні для галасавання была выдалена назіральніца Наталля Касцючык.

28.09.2008 Баранавічы: Сябры камісіі ездзяць па вёсках і “вылаўліваюць” выбаршчыкаў

Назіральнік ад БХК Алесь Слабадзін адзначае, што на Гарадзішчанскім выбарчым участку № 1 Баранавіцкай сельскай акругі № 7 зафіксаваны адначасовы выезд трох групаў сяброў камісіі па розных накірунках у розныя вёскі.

28.09.2008 Менск: Міліцыя не падтрымала кандыдата ад улады

Супрацоўнікі структуры МУС не падтрымалі кандыдата ад улады. Такім стаўся вынік падліку галасоў на адным з закрытых выбарчых участкаў – у шпіталі МУС. Супраць усіх выказаліся ажно 78 выбаршчыкаў участка.

28.09.2008 На Кастрычніцкай плошчы – міліцыянты ў цывільным

На гэты момант на Кастрычніцкую плошчу прайсьці даволі лёгка. Няма ніякіх кардонаў, ніякага ачапленьня. Але ўлады гэтым разам, паколькі нельга зрабіць каток, паставілі восем такіх дэкаратыўных канструкцый, якія займаюць амаль траціну плошчы. Гэта мэталёвыя слупы, на якіх усталяваныя гаршкі зь кветкамі, а ўнізе -- імправізаваныя клюмбы, таксама з кветкамі. Атрымалася, што ўвесь цэнтар плошчы -- дэкаратыўная клюмба, і яшчэ дзьве такія клюмбы крыху на адлегласьці ад гэтага месца.

2019: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства