МУС расцэньвае акцыю апазіцыі як грубае парушэнне парадку
https://spring96.org/be/news/25556
2008
2008-09-28T21:16:14+0300
2008-09-28T21:16:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дзеяньні апазіцыі, якая арганізавала несанкцыянаваную акцыю на Кастрычніцкім пляцы ў цэнтры Менска, з'яўляецца грубым парушэннем правапарадку, заявіў журналістам у сітуацыйна-аператыўным штабе (СОШ) МУС міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў, адказваючы на пытанне агенцтва "Інтэрфакс-Захад".
"Мы расцэньваем гэта як грубае парушэнне парадку. Гэта - несанкцыянаваная акцыя", - сказаў міністр. Пры гэтым ён падкрэсліў: "Мы адсочваем сітуацыю, усё дакументуем і дадзім прававую ацэнку таму, што адбываецца".
Як паведамілі ў СОШ, на 20:45 на Кастрычніцкім пляцы ў несанкцыянаванай акцыі апазіцыі прымае ўдзел каля 600 чалавек.