Навіны за 15 верасьня 2008

15.09.2008 КДБ правярае супрацоўнікаў Інстытута Гісторыі

У другой палове жніўня і на пачатку верасня супрацоўнікі Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі праводзілі “добраахвотнае апытанне” навукоўцаў Інстытута Гісторыі Акадэміі Навук Беларусі ў сувязі з выбухам, што адбыўся 4 ліпеня ў Мінску. “Апытанне” праводзілася ў працоўны час. КДБісты выкарыстоўвалі працоўныя памяшканні інстытута, займаючы працоўныя месцы навукоўцаў. Тым, хто адмовіўся ад удзелу ў гэтых мерапрыемствах, пагражаюць звальненнем.

15.09.2008 Баранавічы: Артыкул у газеце заклікае да датэрміновага галасавання

У дзяржаўнай газеце “Ляхавіцкі веснік” (№ 71 за 13.09.08 г.) з’явіўся артыкул, які фактычна заклікае да датэрміновага галасавання грамадзян. Артыкул распавядае, што практыка датэрміновага галасавання распаўсёджаная ва ўсім свеце. Праўда, матэрыял супярэчыць сам сабе, бо далей там гаворыцца, што гэта патрэбна, “Калі чалавек у дзень выбараў знаходзіцца далёка за межамі сваёй акругі...”.

15.09.2008 Баранавічы: Кандыдата ў дэпутаты не пусцілі на роднае прадпрыемства

Кандыдата ў дэпутаты ПП НС РБ па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7, слесара Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання Рыгора Грыка ў панядзелак, 15 верасня 2008г. спрабавалі не пусціць на роднае прадпрыемства, на прахадной яго затрымалі, праверылі торбу, у якой была газета “Товарищ” і дакументы, і паведамілі, што раз ён у адпачынку, то на прадпрыемства прайсці яму нельга.

15.09.2008 Пухавічы: суд стаў на бок улады

15 верасня судзьдзя Пухавіцкага раёну Лілія Рухлевіч адхіліла скаргу жыхароў пасёлку Дружны на кіраўніцтва Пухавіцкага райвыканкаму. Рашэньне суду не дазваляе насельніцтву знаёміцца з дакумэнтамі Пухавіцкага райвыканкаму, зьвязанымі з будаўніцтвам хімічнага заводу расейскай прыватнай кампаніі “Август”.

15.09.2008 КДБ выклікае ў суд

Моладзевы актывіст Яўген Скарабутан з Зэльвы і сябра АГП Уладзімер Ларын з Горадні атрымалі ў выходныя позвы ў Кастрычніцкі суд Горадні на 18 верасьня.

15.09.2008 Дэпутат Кучынскі: "Іншыя кандыдаты змогуць перамагчы, калі толькі падменяць вынікі галасавання"

В.Кучынскі крытыкуе генеральнага дырэктара ЗАТ "Аптімалсэрвіс" Аляксандра Зазулю, на якога на гэты раз "паставілі" абласная і раённая ўлады.

15.09.2008 Лунінец: Кандыдату – вайскоўцу тэрміновай службы прадстаўлены адпачынак на час агітацыі

Упершыню кандыдатам у дэпутаты зарэгістраваны вайскоўца тэрміновай службы. Паколькі ў выбарчым заканадаўстве не прапісана пытанне ўдзелу такіх вайскоўцаў у агітацыйнай кампаніі, Цэнтрвыбаркам выдаў спецыяльнае тлумачэнне Міністэрству абароны Беларусі - і на час агітацыйнай кампаніі Каратышу далі адпачынак.

15.09.2008 БРСМ прапануе выбарцам кідацца бульбай

Акцыі накшталт "Пойди на выборы вместе с нами", "Приведи на выборы друзей" і нават "Убей в себе овощ" пройдуць на Віцебшчыне.

15.09.2008 Першыя перадвыбарчыя суды над актывістамі ў Берасці

На затрыманых у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскіх актывістаў Міхася Ільіна і Яўгена Скрабца склалі пратаколы ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ, нібыта за спраўленьне малой патрэбы на вуліцы. Нагадаем, што ў юнакоў былі знойдзеныя налепкі “Байкот”. Зараз яны чакаюць суда, які мусіць адбыцца ў судзе Маскоўскага раёна Берасця.

15.09.2008 Валянцін Стэфановіч: “Юрыдычную ацэнку гэтага “Рашэння” я б хацеў пераадрасаваць таварышам Навумаву, Васілевічу і Сукалу”

Вядомы праваабаронца Валянцін Стэфановіч: "Дадзены дакумент яскрава паказвае нам увесь механізм рэпрэсіўнай машыны ў асобна ўзятай вобласці: ад прыняцця рашэння да яго выканання. Ён цікавы тым, што зараз мы бачым апісанне гэтых “мерапрыемстваў” на паперы і ведаем канкрэтных службовых асобаў, адказных за іх рэалізацыю".

15.09.2008 Алесь Бяляцкі: “Мы жывем у паліцэйскай дзяржаве…”

Праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі: "У любой іншай цывілізаванай краіне службовае жыццё тых асобаў, якія паставілі б свае подпісы на падобнам дакуменце ды ўдзельнічалі ў стварэнні падобных САШаў, скончылася б у тры хвіліны, а яны б адказвалі перад законам".

15.09.2008 Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі

У Праваабарончы цэнтр “Вясна” быў перададзены дакумент пад назвай “Рашэнне на забеспячэнне аховы правапарадку і дарожнай бяспекі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення на тэрыторыі Брэсцкай вобласці выбараў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання”

15.09.2008 Рашэнне на забеспячэнне аховы правапарадку

Рашэнне на забеспячэнне аховы правапарадку і дарожнай бяспекі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення на тэрыторыі Брэсцкай вобласці выбараў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання

15.09.2008 Аршанскі рэгіён: Месцаў для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў -- няма

У райцэнтры Дуброўна (6 000 жыхароў) назіральнікам удалося знайсці цэлых тры стэнды "Іх расшуквае міліцыя". Магчыма, мясцовыя ўлады менавіта гэтыя месцы падрыхтавалі для расклейвання агітацыйных плакатаў, паколькі ніякіх іншых стэндаў у горадзе не аказалася.

15.09.2008 Перадвыбарныя праграмы двух кандыдатаў на Гомельшчыне не будуць надрукаваныя

Мазырская раённая дзяржаўная газета «Жыццё Палесся» (Гомельская вобл.) адмовілася друкаваць перадвыбарныя праграмы кандыдатаў ў дэпутаты па мясцовай — Палескай №43 – выбарчай акрузе. Паводле адказнага сакратара выдання Святланы Данільчанкі, кандыдаты Мікалай Гаўрыленка, прадстаўнік Аб’яднаных дэмакратычных сіл, і Сяргей Канопліч, які да гэтага працаваў старшынём Ельскага райвыканкама, несвоечасова прадаставілі ў рэдакцыю тэксты сваіх зваротаў.

2019: Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства