viasna on patreon

У Віцебску зьбілі журналіста і фатографа Ўладзімера Базана

2008 2008-09-28T22:11:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску каля 20‑й гадзіны вечара зьбілі рэдактара недзяржаўнай газэты «Курьер из Витебска» Уладзімера Базана. Калі ён разам з жонкай ён вяртаўся дахаты, ля ягонага дому на яго напалі невядомыя, моцна ўдарылі галавой аб сьценку і разьбілі яе да крыві. Жонка выклікала «хуткую дапамогу», якая адвезла Ўладзімера Базана ў траўмапункт.

Падобным чынам у панядзелак ва ўласным пад’езьдзе быў зьбіты незалежны кандыдат Андрэй Левінаў.

Уладзімер Базан разам з Барысам Хамайдам быў назіральнікам за выбарамі на ўчастку №34 Віцебскай‑Кастрычніцкай выбарчай акругі №20

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства