На Кастрычніцкай плошчы – міліцыянты ў цывільным
https://spring96.org/be/news/25533
2008
2008-09-28T19:41:42+0300
2008-09-28T19:41:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На гэты момант на Кастрычніцкую плошчу прайсьці даволі лёгка. Няма ніякіх кардонаў, ніякага ачапленьня. Але ўлады гэтым разам, паколькі нельга зрабіць каток, паставілі восем такіх дэкаратыўных канструкцый, якія займаюць амаль траціну плошчы. Гэта мэталёвыя слупы, на якіх усталяваныя гаршкі зь кветкамі, а ўнізе -- імправізаваныя клюмбы, таксама з кветкамі. Атрымалася, што ўвесь цэнтар плошчы -- дэкаратыўная клюмба, і яшчэ дзьве такія клюмбы крыху на адлегласьці ад гэтага месца.
Дадатковых відэакамераў ня бачу, але бачу шмат байцоў спэцназу, якія робяць выгляд, што проста адпачываюць. Але яны вельмі пільна сочаць за тымі, хто сюды прыходзіць. Яшчэ я бачыла, як у двор унівэрсаму "Цэнтральны" заехаў аўтобус са спэцназам, яшчэ праехалі шэсьць аўтамабіляў з супрацоўнікамі міліцыі. Яшчэ адзін аўтобус на плошчы Якуба Коласа стаіць у рэзэрве. Ніякіх перашкодаў патрапіць на плошчу няма, але мэтро Кастрычніцкая зачыненае