Магілёў: З участка выдалены назіральнік
https://spring96.org/be/news/25562
2008
2008-09-28T21:47:34+0300
2008-09-28T21:47:34+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З 95-га выбарчага ўчастка 86-й выбарчай акругі выдалены назіральнік -- праваабаронца Барыс Бухель. Нагодай для гэтага стала спроба засняць з адлегласці 10 метраў на фотаапарат працэс падліку галасоў сябрамі ўчастковай выбарчай камісіі.
“Як толькі я пачаў здымаць, - гаворыць Барыс Бухель, - адзін з праўладных назіральнікаў пабег да старшыні камісіі Васіля Кіцікава і распавёў яму пра гэта. Пасля чаго супрацоўнік міліцыі выправадзіў мяне з участка”.
Барыс Бухель адзначае, што працэс падліку галасаў сябрамі выбарчай камісіі адбываўся вельмі хутка, выключна для назіральнікаў, але саміх назіральнікаў бліжэй 10 метраў да бюлетэняў не падпускалі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”