viasna on patreon

Магілёў: У акруговую камісію назіраць за перадачай выніковых пратаколаў пусцілі толькі прадстаўнікоў місіяў СНД і АБСЕ. Беларусы – за дзвярыма

2008 2008-09-28T22:05:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікаў не пускаюць ў памяшканне акруговай выбарчай камісіі №85, куды прывезлі пратаколы з вынікамі галасавання ад участковых выбарчых камісій.

Назіральнікаў Аляксандра Каралёва і Зміцера Салаўёва, кандыдата ў дэпутаты спадара Паўлоўскага, даверанаю асобу кандыдата ў дэпутаты Алеся Сілкова, а таксама двух незаленых журналістаў не пусцілі назіраць за працэсам перадачы пратаколаў з вынікамі галасавання ў акруговую выбарчую камісію.

“Пусцілі толькі назіральнікаў ад СНД і АБСЕ, - гаворыць Аляксандр Каралёў, - першыя з іх прабылі не больш трох хвілін і выйшлі”.

Аляксандр Каралёў адзначае, што першыя пратаколы ад участковых камісій пачалі прыступаць праз 25-30 хвілі пасля сканчэння выбараў.

“Сябры ўчастковых камісій, - гаворыць Аляксандр Каралёў, - прыехалі з пячаткамі, што мы бачылі ўласнымі вачыма. Гэта з’яўляецца супрацьзаконным. Адна з жанчын выйшла з акруговай выбарчай камісіі, села ў машыну і пачала перапісываць на нашых вачах пратакол. Нас, назіральнікаў, сказалі дапусцяць толькі заўтра на выніковае паседжанне камісіі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства