viasna on patreon

Менск: Міліцыя не падтрымала кандыдата ад улады

2008 2008-09-28T19:47:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі структуры МУС не падтрымалі кандыдата ад улады. Такім стаўся вынік падліку галасоў на адным з закрытых выбарчых участкаў – у шпіталі МУС.

Такая інфармацыя паступіла з выбарчага штаба С.І. Калякіна, які балатуецца па Коласаўскай выбарчай акрузе №106, на тэрыторыі якой знаходзіцца названы закрыты ўчастак.

Усяго ў спісе значыцца 296 выбаршчыкаў. 42 чалавекі аддалі свае галасы за сябра Камуністычнай партыі Беларусі Васкрасенскага Ю.В. За кандыдата ад АДС, першага сакратара Цэнтральнага Камітэта Партыі камуністаў Беларускай Калякіна С.І. прагаласавалі 44 чалавекі. За цяперашнюю дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Палянскую Г.У. – 119 чалавек. Супраць усіх выказаліся ажно 78 выбаршчыкаў участка.

Такім чынам, кандыдатка ад улады Палянская не атрымала патрэбных больш за палову галасоў. І вынікі галасавання на гэтым участку можна лічыць міні-зрэзам рэальнага выбару супрацоўнікаў структуры МУС, паколькі ёсць падставы сцвярджаць, што на гэтым участку ўсё адбывалася "без рэтушы".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства