viasna on patreon

У Беларусі на парламенцкіх выбарах прыняло ўдзел 75,3% выбаршчыкаў

2008 2008-09-28T21:56:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі склала 75,3%, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у Цэнтрвыбаркаме рэспублікі.

"Па выніках галасавання, на парламенцкіх выбарах яўка выбаршчыкаў пасля закрыцця выбарчых участкаў на 20 гадзін мясцовага часу склала 75,3%", - адзначылі ў ЦВК.

Як праінфармавалі ў Цэнтравыбаркаме, найбольшая яўка выбаршчыкаў у Віцебскай вобласці - 86,8% выбаршчыкаў, найменшая - у г. Менску - 61,8%. У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшло 70,7% выбаршчыкаў, у Гомельскай - 78,7%, Гарадзенскай - 78,5%, Менскай вобласці - 78,4%, Магілёўскай вобласці - 76,8% выбаршчыкаў.

"Гэта папярэднія дадзеныя, якія паступілі ў ЦВК з акруговых выбарчых камісій", - заявілі агенцтву ў ЦВК рэспублікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства