СК: Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук у межах крымінальнай справы
Раней заяўлялася, што Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук. Аднак толькі сёння, 16 кастрычніка, Следчы камітэт Беларусі ўпершыню пракаментаваў інфармацыю аб вышуку Святланы Ціханоўскай.
СК паведамляе, што Святлана знаходзіцца ў ліку "прыцягнутых да крымінальнай адказнасці" асоб па справе Каардынацыйнай рады і "аб'яўлена ў міждзяржаўны вышук за заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, здзейсненым з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт".
Тым самым, СК пацвердзіў, што яна ў межах крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская абвешчаная ў вышук.
"У ходзе расследавання атрыманыя доказы, якія сведчаць аб здзяйсненні асобнымі асобамі, якія ўваходзяць у склад арганізацыі, названай "Каардынацыйная рада", дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь", — паведамляецца ў ведамстве.