viasna on patreon

Затрыманні ў Беларусі працягваюцца 20 і 21 чэрвеня (абнаўляецца) Дапоўнена

2020 2020-06-22T08:01:00+0300 2020-06-24T02:19:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autazak_znutry.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аўтазак знутры. Фота аднаго з затрыманых з Барысава

Аўтазак знутры. Фота аднаго з затрыманых з Барысава

20 чэрвеня людзі стыхійна выходзяць на вуліцы горада. Ёсць затрыманні. Інфармацыя абнаўляецца.

Як паведамляе "Радыё Свабода", каля крамы "Цэнтральны" (Мінск) супрацоўнікі ў цывільным затрымалі і пасадзілі ў бусік двух чалавек, якія замаўлялі каву. У аднаго з іх на заплечніку быў бел-чырвона-белы сцяжок.

Па звестках праваабарончага цэнтра "Вясна", на дадзены момант затрыманы:

Мінск

  • Сушчынскі Дзмітрый
  • Таранда Уладзіслаў - аштрафаваны.
  • Хацкевіч Арцём - аштрафаваны.
  • Канановіч Аляксандр з Салігорску. Яго жонка паведаміла "Вясне",  што сёння яе муж прыехаў у Мінск і з 19 гадзін недасяжны. Прыкладна ў 23 ён выйшаў на сувязь: яго затрымалі, даставілі ў РУУС Савецкага раёна, але затым адпусцілі.
  • Крыварот Андрэй з Гродна. Затрыманы АМАПам, дастаўлены ў Ленінскае РУУС. Зараз на ІЧУ - аштрафаваны.
  • Кузьміч Леанід, Мінск, затрыманы каля пл. Незалежнасці. суд 22 чэрвеня ў судзе Савецкага раёна - аштрафаваны.
  • Дзяніс Адаміч

Ганцавічы

Каля двух дзясяткаў чалавек выйшлі на ланцуг салідарнасці. Па звестках журналіста "Ганцавіцкага часу", які веў стрым, затрымана ня менш за 10 чалавек з выкарыстаннем грубай фізічнай сілы. Кіраваў апэрацыяй падпалкоўнік міліцыі Віталь Куляшоў.

2020-06-20_gancavichy.jpg
Скрын са стрыму "Ганцавіцкага часу"

Сярод затрыманых — Ігар Дулік (ён збіты) і Алла Калесніковіч.

Услед за гэтым двух журналістаў "Ганцавіцкага часу", якія вялі стрым, таксама затрымалі: Сяргея Багрова і  Аляксандра Пазняка. Іх збілі — падрабязнасці тут. 

Барысаў

  • Гордзіеўскі Дзмітрый - вызвалены
  • Шапчыц Юрый (затрыманы разам з роварам) - вызвалены
  • Хадасевіч Барыс - у ізалятары да суда
  • Самсонаў Іван - вызвалена
  • Самсонава Святлана - вызвалена
  • Шувалаў Дзмітрый - у ізалятары да суда
  • Шувалава Марына - вызвалена
  • Маркіянчык Дзмітрый - вызвалены
  • яшчэ адзін мужчына

Некаторых затрыманых вызвалілі. Інфамацыя ўдакладняецца.

Гродна

  • Амплееў  Яўген (сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай) - паведамляюць naviny.by

Брэст

  • Сухаў Дзмітрый
  • Сухаў Пётр
  • Каховіч Раман - вызвалены
  • Мароз Дзмітрый - вызвалены
  • Грыцук Уладзіслаў - вызвалены

Наваполацк

Прама на працоўным месцы затрыманы Дзмітрый Рыжычэнка. На яго складзены пратакол па ч. 1, арт. 23.34 (парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў). Да суда, які адбудзецца ў 11.00 22 чэрвеня, хлопца пакінулі ў ізалятары.

Салігорск

Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Уладзіміра Кучынскага затрымалі на працоўным месцы - ў салігорскай шахце.

Зранку затрымалі сябра рады моладзі Руху "За Свабоду" Рамана Сталбунова. Імаверная прычына затрымання - запрашэнне жыхароў Салігорску на каву ў Парк чатырох стыхіяў. Суд адбудзецца ў 12.30 у судзе Салігорскага раёну.

Затрыманні працягнуліся і ў нядзелю 21 чэрвеня

У Віцебску былі затрыманы Аляксандр Войтаў і Ірына Трацьякова. Абодвух адпусцілі пасля складання пратаколаў па арт. 23.34 КаАП.

Кармленне галубоў па-віцебску: затрыманне і пратакол

Жыхар Віцебска Аляксандр Вайтоў 21 чэрвеня выйшаў на цэнтральную плошчу абласнога цэнтра на акцыю, вядомую як "кармаленне галубоў". Праз хуткі час яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў аддзяленне.

 У Навагрудку сёння на ланцугу салідарнасці ў цэнтры горада затрымалі каля 5 чалавек. Затрыманы Алег Аляшкевіч, Андрэй Акупінскі, Сяргей Казак, Аляксандр Камісараў, Печка Сяргей, Печка Алена. Іх адвезлі ў мясцовы РАУС, складаюць пратаколы па арт. 23.4 КаАП.

Спіс затрыманых падчас мірных акцый 19 чэрвеня

Апошні дзень збору подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты скончыўся стыхійнымі акцыямі па ўсёй краіне. Падчас акцый у розных гарадах краіны адбыліся затрыманні. "Вясна" складае спіс затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства