Кармленне галубоў па-віцебску: затрыманне і пратакол
https://spring96.org/be/news/97742
2020
2020-06-21T17:48:31+0300
2020-06-21T17:48:31+0300
2020-06-21T18:31:21+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/2020-05-08_lipka_haluby_na-sajt_f1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхар Віцебска Аляксандр Вайтоў 21 чэрвеня выйшаў на цэнтральную плошчу абласнога цэнтра на акцыю, вядомую як "кармаленне галубоў". Праз хуткі час яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў аддзяленне.
Там Вайтова прымусілі здаць адбіткі пальцаў і падпісаць незразумелую паперу аб тым, што ён згодны на разгляд адміністрацыйнай справы без ягонага ўдзелу ў судовым працэсе.
Пратакол складзены за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт 23.34 КаАП.
На які дзень прызначаны суд - пакуль невядома.