Назіральнікі з'ехалі, пачалася зачыстка. Расклад судоў на снежань. Дапаўняецца Дапоўнена
Пасля “вакханаліі” перадвыбарчай, падобна, у Беларусі пачынаецца вакханалія судовая. Праваабаронцы сабралі звесткі пра адміністрацыйны пераслед удзельнікаў акцый, якія адбываліся пад час выбарчай кампаніі і тых, хто нейкім чынам спрабаваў паўдзельнічаць у выбарчым фарсе.
2 снежня
Дзяніс Красачка, за ўдзел у перадвыбарчым пікеце, які палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, 8 лістапада на пл. Свабоды ў Менску, складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Першамайскага раёна г. Мінска. Пачатак у 11.30.
Ніна Багінская, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, арт 23.34 КаАП, Суд Першамайская раёна Мінска. Пачатак у 11-30.
Леанід Кулакоў, за ўдзел ў "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд Першамайскага раёна г. Мінска.
Вольга Нікалайчык, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, арт 23.34 КаАП, Суд Першамайская раёна Мінска. Пачатак у 11-30.
4 снежня
Аксана Юшкевіч, складзены пратакол правапарушэння па арт 23.34 КаАП. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Пачатак у 9.15. (суд не адбыўся, перанос на 11 снежня).
5 снежня
Наста Гусева, за ўдзел ў "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак - 9.15;
Павел Севярынец, за ўдзел ў "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак - 9.15;
Андрэй Кудзік, за ўдзел у акцыі-шэсці 16 лістапада "Сустрэча вольных людзей", складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак - 9.15;
Арцём Чарняк, за ўдзел у акцыі-шэсці 16 лістапада "Сустрэча вольных людзей", складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак - 10.15.
Максім Вінярскі, за ўдзел ў "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд Цэнтральнага раёна Мінска;
Яўген Афнагель, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Цэнтральнага раёна Мінска;
Вольга Нікалайчык, за ўдзел ў "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП.
Андрэй Шарэнда, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 8 лістапада складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Ленінскага раёна Брэста, 10.00
6 снежня
Максім Вінярскі, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 3 арт. 23.34 ч.1 КаАП; Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак у 09.15.
Наста Гусева, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак - 10.15;
Арцём Чарняк, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак - 10.15;
Яўген Афнагель, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак - 10.15;
Вольга Нікалайчык, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска;
Зміцер Казлоў, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП; Суд Маскоўскага раёна Мінска; Пачатак - 10.15;
Андрэй Войніч, складзены пратакол па арт. 23.34 ч.1 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак - 14.15.
Наталля Саматыя, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП; Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак у 14.15.
9 снежня
Пётр Маркелаў, з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Станіслава Шашка, які балатаваўся ў Мінску ў Палату Прадстаўнікоў па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе № 99. Складзеныя 2 пратаколы: арт. 17.1 (дробнае хуліганства), арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Суд Маскоўскага раёна Мінска, пачатак у 10-00.
10 снежня
Андрэй Сліж, за удзел у несанкцыянаваным пікеце кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парламенцкай кампаніі складзены пратакол па ч.3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Ленінскага раёна Брэста.
Андрэй Шарэнда, пратакол па арт. 23.34 КаАП - за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 15 лістапада. Таксама на Шарэнду складзены пратакол за ўдзел у акцыі 16 лістапада, аднак дата суда пакуль не вядома.
11 снежня
Аксана Юшкевіч, складзены пратакол правапарушэння па арт 23.34 КаАП. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Пачатак у 9.15. (Суд перанесены з 05.12)
12 снежня
Аляксандр Марачэўскі, за удзел у несанкцыянаваным пікеце кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парламенцкай кампаніі складзены пратакол па ч.3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Ленінскага раёна Брэста;
Алена Шабуня, за сюжэт на тэму выбараў для тэлеканала “БелСат” складзены пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). Суд Віцебскага раёна.
Зміцер Лупач, за сюжэт на тэму выбараў для тэлеканала “БелСат” складзены пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). Суд Віцебскага раёна.
Па звестках праваабаронцаў “Вясны”, позвы для складання пратаколаў адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у перадвыбарчых мітынгах і іншых масавых мерапрыемствах па стане на 30 лістапада атрымалі:
Ірына Халіп (2 снежня выклікаюць ў Цэнтральны РУУС Мінска для складання пратакола па арт. 23.34 КаАП);
Міхаіл Чамурака (Былы кандыдат у дэпутаты з Дуброўна. Складзены пратакол па арт 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).
Нагадаем, 29 лістапада Суд Полацкага раёну і г. Полацка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе арышту на 15 сутак грамадскаму актывісту Алесю Круткіну. На сваёй старонцы ў Facebook ён змясціў рэпост, дзе ўтрымліваліся словы: "Нам трэба дзейнічаць смела і рашуча. 15 лістапада, 18:00, Кастрычніцкая плошча. Гаворка ідзе пра "Сустрэчу свабодных людзей".
Калі вы альбо вашыя знаёмыя патрапілі пад адміністрацыйны пераслед за ўдзел у масавых мерапрыемствах пад час выбарчай кампаніі - паведамляйце пра гэта праваабаронцам на электронную скрыню viasna@spring96.org