viasna on patreon

Праваабаронца падаў у суд скаргу на Генеральную пракуратуру

2018 2018-04-23T07:46:16+0300 2018-04-23T08:06:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Мацкевіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Алег Мацкевіч. Фота: ПЦ "Вясна".

У суд Цэнтральнага раёну г. Мінска падаў скаргу барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч. Дзяржаўны орган, дзеянні якога ён абскарджвае – Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Скарга пададзена на адмову даць адказ па сутнасці звароту (у парадку арт. 353 ГПК Рэспублікі Беларусь).

Раней праваабаронца неаднаразова звяртаўся ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з скаргамі на рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 13 ліпеня 2010 г. № 851 “О порядке проведения массовых мероприятий в Борисовском районе”.

Алег Мацкевіч лічыць, што адказы намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А. М. Лашына, начальніка упраўлення па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю праўных актаў А. В. Мальцава, начальніка аддзелу па нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзян М. В. Паповай на яго скаргі ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь дадзеныя з парушэннем нормаў заканадаўства аб зваротах грамадзян. Так, п. 1 арт. 14 Закону Рэспублікі Беларусь “Об обращениях граждан и юридических лиц” прадугледжвае, што пісьмовыя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, зроблены належныя захады па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабодаў і (ці) законных інтарэсаў заяўнікоў і ім накіраваныя пісьмовыя адказы. На шэраг пытанняў, на якія праваабаронца прасіў даць адказ, супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры адказу не далі зусім. Пры гэтым яны прымусова спынілі перапіску з А. Мацкевічам і адмовілі яму ў асабістай сустрэчы з Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.

Праваабаронца просіць суд абавязаць Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь даць адказ па сутнасці яго ранейшых зваротаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства