Генпракуратура - праваабаронцу: Падстаў для запісу на асабісты прыём у Вас не маецца

2018 2018-03-30T13:18:30+0300 2018-03-30T14:33:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Два тыдні таму праваабаронца Алег Мацкевіч падаў заяўку Генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку на асабісты прыём. Гэта адбылося пасля шэрагу безвыніковых зваротаў у Генеральную пракуратуру з просьбай апратэставаць рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 13 ліпеня 2010 г. № 851 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне” як неадпаведнага дзейнаму заканадаўству. У пісьмовым звароце ён адзначыў, што шэраг пытанняў у адказах супрацоўнікаў Генеральнай пракуратуры засталіся без разгляду па сутнасці.

Заяўку разгледзела начальнік аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабод грамадзян Генпракуратуры М. В. Папова. У адказе яна напісала, што “выкладзеныя ў Вашых папярэдніх заявах довады аналагічнага зместу ўжо даследаваліся пракуратурай Мінскай вобласці і Генеральнай пракуратурай. Парушэнняў заканадаўства з боку мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, які прыняў вышэйназванае рашэнне, не устаноўлена, у сувязі з чым Вам неаднаразова паведамлялася аб адсутнасці падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання. З улікам Вашых далейшых неабгрунтаваных зваротаў у Генеральную пракуратуру па дадзенаму пытанню перапіска з Вамі была спынена. У адпаведнасці з ч. 2 арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” службовыя асобы арганізацый, якія праводзяць асабісты прыём, не могуць адмовіць у асабістым прыёме, запісе на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў, калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях. З улікам таго, што па пытанні правамернасці рашэння Барысаўскага райвыканкама перапіска з Вамі спынена, падстаў для запісу Вас на асабісты прыём кіраўніцтвам Генеральнай пракуратуры не маецца.”

Праваабаронца кажа, што не мае намеру спыняць свае дзеянні, накіраваныя на адмену рашэння Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 13 ліпеня 2010 г. № 851 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне” як неадпаведнага дзейнаму заканадаўству.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства