viasna on patreon

У Слуцку затрыманы абласны каардынатар Руху «За Свабоду» і двое актывістаў

2018 2018-03-24T08:20:36+0300 2018-03-24T08:26:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amialkovich_vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч. Фота: рух.by

Віталь Амяльковіч. Фота: рух.by

Пад час расклейкі плакатаў з заклікам святкаваць 100-годдзе БНР (ад арганізатараў святкавання ля Опернага тэатра ў Мінску) у Слуцку затрыманы мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч і яшчэ двое мясцовых актывістаў.

«Мы расклейвалі плакаты, падрыхтаваныя арганізатарамі свята ля Опернага тэатра ў Мінску. У прыватнасці там былі слоганы «Святкуем разам» і іншыя», — распавёў сайту Pyx.by Амяльковіч.

Па ягоных словах, па стане на вечар 23 сакавіка ён, а таксама актывісты Юрый Мяцельскі і Матанскі знаходзяцца ў РАУС, ідзе працэдура высвятлення іх асобаў.

Затрыманне пацвердзілі і ў мясцовым аддзяленні міліцыі. "Праводзіцца праверка", - паведаміў дзяржурны РАУС.

Роўна год таму Віталь Амяльковіч таксама быў затрыманы напярэдадні 25 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства