viasna on patreon

Мікалаю Статкевічу даслалі пратакол правапарушэння, дата суда - невядомая

2018 2018-03-24T08:30:00+0300 2018-03-24T12:38:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-4-1-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч.

Мікалай Статкевіч.

Аднаму з лідэраў БНК Мікалаю Статкевічу даслалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за заклікі да ўдзелу ў “Маршы годнасці і волі” 25 сакавіка. Пратакол аб здзяйсненні правапарушэння па ч.3 арт. 23.34 КаАП складзены 21 сакавіка.

“Ажыццяўляў публічныя заклікі да правядзення масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку арганізацыі, якое выявілася ў абвестцы ў глабальнай сетцы інтэрнет 12.3. 2018 у 9-10 на сваёй старонцы ў facebook, у матэрыяле “Зварот Рады БНК аб святкаванні 100-годдзя БНР", заклікаў да ўдзелу 25.03. у масавым мерапрыемстве – “Маршы годнасці і волі” ў 12-00 на плошчы Я. Коласа, не дазволенага ва ўстаноўленым парадку”, - пазначана ў пратаколе.

Некалькі дзён каля дома Мікалая Статкевіча дзяжураць аўтамабілі з супрацоўнікамі міліцыі.

Менавіта па гэтай прычыне, за заклікі да правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, 23 сакавіка быў затрыманы і асуджаны судом Маскоўскага раёна Мінска на 10 сутак арышту актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства