viasna on patreon

Афнагель атрымаў 10 сутак, Касавараў - 6 базавых штрафу. Абодвух судзілі па 23.34 КаАП Дапоўнена

2018 2018-03-23T20:15:00+0300 2018-03-23T20:35:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasavarau2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачынаюцца суды над затрыманымі напярэдадні актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Яўгенам Афнагелем і актывістам "Моладзі БНФ" Арцёмам Касаваравым.

Паседжанне па справе Яўгена Афнагеля ўжо пачалося. Паводле інфармаціі праваабаронцаў, на судзе, акрамя Афнагеля, прысутнічаюць толькі суддзя Таццяна Мотыль і міліцыянты. Вядома, што актывіста судзяць па частцы 3 артыкул 23.34 КаАП ("парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства").

Па стане на 15.00 вядома, што працэс над Афнагелем ужо скончаны, аднак журналісты не могуць атрымаць інфармацыю наконт яго вынікаў. Сакратарка суда адмовілась ад каментароў са словамі: "інфармацыю прадстаўляем толькі ўдзельнікам працэса". 

Бліжэй да вечара нарэшце стала вядома, што Афнагель арыштаваны на 10 сутак.

Яўгена Афнагеля затрымалі 23 сакавіка. Па словах яго жонкі, іх дом некалькі дзён быў ачэплены, а ранкам 23 сакавіка амапаўцы паведамілі, што маюць загад на затрыманне. Яны пагражалі выкарыстаннем спецсродкаў, казалі, што будуць выбіваць дзверы і шкло. Пасля гэтага Яўген вырашыў выйсці да амапаўцаў і яго затрымалі.

Таксама ў суд Маскоўскага раёна прывезлі затрыманага напярэдадні актывіста "Моладзі БНФ" Арцёма Касаварава. Яго таксама будуць судзіць па арт. 23.34 КаАП. Паседжанне пачнецца пасля 14.00.

Па стане на 15.00 вядома, што Касавараў дастаўлены ў суд і чакае пачатку паседжання. Фатаграфаваць ці перадаваць яму ежу супрацоўнікі суда спрабуюць забараніць. 

Арцём Касавараў у судзе Маскоўскага раёна. 23 сакавіка 2018 г.
Арцём Касавараў у судзе Маскоўскага раёна. 23 сакавіка 2018 г.

16.30. Справа Арцёма Касаварава адпраўлена на дапрацоўку. Як паведамляюць журналісты, канваіры пасадзілі хлопца ў машыну і павезлі назад у РУУС. 

17.00. Касаварава зноў прывезлі ў суд. Пачынаецца працэс.

Арцём Касавараў у судзе Маскоўскага раёна. 23 сакавіка 2018 г.
Арцём Касавараў у судзе Маскоўскага раёна. 23 сакавіка 2018 г.

У выніку Арцёма Касаварава прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП. Суддзя палічыла фота са скульптурай гарадавога, якое актывіст зрабіў падчас раздачы ўлётак, незаконным пікетаваннем. Яму далі штраф памерам шэсць базавых (147 рублёў).

Пры гэтым трэба адзначыць, што Арцём быў затрыман падчас раздачы ўлётак-запрашальнікаў на дазволенае ўладамі масавае мерапрыемства - святкаванне стагоддзя БНР ля Опернага тэатру 25 сакавіка. А гэта, згодна з заканадаўствам аб масавым мерапрыемствах, парушэннем не з'яўляецца.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства