viasna on patreon

Брэсцкі актывіст Руху “За Свабоду” просіць пракуратуру прыцягнуць да адказнасці старшыню выбаркама

2015 2015-12-15T10:02:04+0300 2015-12-15T10:02:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-turchaniak-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Турчаняк Дзяніс, Брэст, актывіст Руху "За Свабоду"

Турчаняк Дзяніс, Брэст, актывіст Руху "За Свабоду"

Хаця выбары прэзідэнта Беларусі скончыліся больш за два месяцы таму, актывісты працягваюць выяўляць парушэнні падчас мінулай выбарчай кампаніі.

Актывіст Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк пасля завяршэння выбараў неаднаразова звяртаўся ў розныя ўстановы (у прыватнасці - у пракуратуру і ЦВК). Па выніках перапіскі ён прыйшоў да высновы, што старшыня Маскоўскай раённай горада Брэста тэыртарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ Галіна Янголенка здзейсніла дзеянні, якія відавочна выходзяць за межы прадстаўленых ёй правоў і паўнамоцтваў.

Пракуратура Брэста даручала гэтай выбарчай камісіі правесці праверку фактаў, выкладзеных у заяве Турчаняка, якая была пададзена на наступны дзень пасля выбараў. Аднак, насуперак даручэнні пракуратуры, камісія заяву не разглядала і рашэнне па ім не прымала.

Як распавёў Дзяніс Турчаняк, “заява была разгледжана асабіста старшынёй камісіі Галінай Янголенка, якая перавысіла паўнамоцтвы, дадзеныя ёй Выбарчым кодэксам, пазбавіўшы сябраў камісіі ўдзелу ў вырашэнні пытанняў, выкладзеных у маім звароце».

Турчаняк спрабаваў азнаёміцца ​​з матэрыяламі праведзенай Янголенка праверкі, але ў лісце ЦВК ад 4 лістапада яму было паведамлена, што патрабаваныя ім дакументы захоўванню не падлягаюць, бо Выбарчым кодэксам вызначана, што падлягаюць захоўванню і перадачы ў архіў толькі тыя матэрыялы, якія разглядаліся калегіяльна.

“Я падазраю, што Галіна Янголенка мела на мэце знішчыць, а не перадаваць на захоўванне матэрыялы, звязаныя з разглядам маёй заявы аб парушэннях падчас выбараў. Як высветлілася пазней, лёс быць знішчанымі спасцігла амаль усе скаргі брэсцкіх назіральнікаў, таму што іх разглядала не камісія, а старшыня”, - адзначыў Дзяніс Турчаняк.

Зараз актывіст просіць пракуратуру правесці праверку, даць прававую ацэнку дзеянням старшыні тэрытарыяльнага выбаркаму распачаць крымінальную справу паводле артыкула 426 КК РБ па факце здзяйснення Галінай Янголенка дзеянняў, якія выходзяць за межы прадстаўленых ёй правоў і паўнамоцтваў, што ў выніку нанесла шкоду правам і законным інтарэсам аўтара заявы.

У заяве, якую пракуратура даручала разгледзець выбарчай камісіі, актывіст Руху “За Свабоду” паведамляў пра факты парушэння падчас выбараў, выяўленых у ходзе эксперыменту, які актывісты назвалі “кантрольнае галасаванне”. Падчас датэрміновага галасавання 9 кастрычніка Дзяніс Турчаняк атрымаў бюлетэнь, але замест яго ў выбарчую скрыню кінуў звычайны аркуш паперы. Па словах Турчаняка, тое самае зрабілі яшчэ тры чалавекі (гэтыя людзі перадалі яму свае бюлетэні). У выніку ў Дзяніса Турчаняка аказалася чатыры выбарчых бюлетэні, выдадзеных у ходзе датэрміновага галасавання.

На выбарчым участку №60 у датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 365 чалавек, якім было выдадзена 365 бюлетэняў. Падчас падліку галасоў высветлілася, што ў згаданай урне знаходзіцца 364 бюлетэня, і няма аркушаў паперы, якія трапілі ў выбарчую скрыню замест бюлетэняў. Дзяніс Турчаняк лічыць, што “аркушы былі таемна выцягнутыя са скрыні неўсталяванай асобай і замененыя на фальшывыя бюлетэні”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства