viasna on patreon

Кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” даступная ў электронным фармаце

2015 2015-12-07T12:28:23+0300 2015-12-07T12:28:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dp-kniha-09.10.2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзентацыя ПЦ "Вясна" кнігі "Смяротнае пакаранне ў Беларусі", 2015 год

Прэзентацыя ПЦ "Вясна" кнігі "Смяротнае пакаранне ў Беларусі", 2015 год

Кніга-даследванне “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” стала даступная шырокаму колу чытачоў – акрамя папяровай версіі яе зараз можна спампаваць у электронным фармаце.

Адметнасцю кнігі з’яўляецца першы ў сваім родзе агляд “Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”, падрыхтаваны гісторыкам і журналістам Дзянісам Марціновічам, а таксама вялікае інтэрв’ю з былым начальнікам СІЗА №1 горада Мінска Алегам Алкаевым, пад чыім кіраўніцтвам было прыведзена ў выкананне каля 150 смяротных прысудаў.

Зборнік ствараўся ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая праводзіцца з 2009 года, аднак працаваць з гэтай праблемай праваабаронцы пачалі на дзесяцігоддзе раней. 

У кнізе “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” таксама зроблены акцэнт на рэпрэсіях супраць апанентаў улады. Паводле ўкладальнікаў выдання, беларускае грамадства паступова забывае пра Курапаты, пра той страшны перыяд нашай гісторыі, калі людзей рашэннем суда каралі смерцю за іншыя погляды, але варта памятаць: у краіне, дзе існуе смяротнае пакаранне, гэты механізм у любы час можа быць скарыстаны супраць апанентаў кіруючага рэжыму.  

Спампаваць кнігу “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” у фармаце EBUB:

Спампаваць кнігу “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” у фармаце MOBI:

Спампаваць кнігу “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” у фармаце DOC:

Спампаваць кнігу “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” у фармаце PDF: 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства