viasna on patreon

Салігорскія назіральнікі просяць камісіі правесці падлік галасоў сумленна і адкрыта

2015 2015-10-06T18:42:22+0300 2015-10-07T09:02:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padlikgalasou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску незалежныя назіральнікі звярнуліся да ўчастковых выбаркамаў з прапановай правесці падлік галасоў сумленна і адкрыта.

Назіральнікі просяць выконваць норму Выбарчага кодэксу аб асобным падліку галасоў з агучваннем лічбаў пасля кожнага этапу - галасаванне па месцы пражывання, датэрміновае галасаванне, галасаванне ў дзень выбараў і агульныя вынікі.

Таксама аўтары зваротаў просяць даць магчымасць любому з назіральнікаў убачыць кожны бюлетэнь і за каго ў ім аддадзены голас.

- Я ў якасці назіральніка ўдзельнічаю ў выбарчых кампаніях з 2001-га года. І, ведаеце, падчас паліку галасоў у асноўным нам паказваюць не бюлетэні, а спіны сябраў выбаркамаў і тыя часткі, якія крыху ніжэй. Але ж мой позірк не спапяліць бюлетэні і не паўплывае на выніковыя лічбы. Тое, што я бачыў раней, не мела аніякага дачынення да адкрытага і справядлівага паліку галасоў. Хацелася б спадзявацца, што гэтым разам будзе інакш, - кажа адзін з падпісантаў звароту Уладзімір Шыла.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства