viasna on patreon

Наваполацкая міліцыя спыніла справу пра напад на пікетоўцаў (дакумент)

2015 2015-08-25T18:04:07+0300 2015-08-25T18:04:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такі адказ з Наваполацкага ГАУС атрымала Таццяна Ладукас, удзельніца пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Таццяны Караткевіч у якасці кандыдата на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах.

Копію адказа за подпісам начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў Дзмітрыя Разянкова размясціла на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" сябра Віцебскага абкаму БСДП(Г) Валянціна Болбат. Яна лічыць, што мае месца яскравае парушэнне заканадаўства, і што права актывісткі на роўнасць перад законам відавочна парушанае:

"У адказе з міліцыі напісана, што справа пра нецэнзурную лаянку спынена з тае прычыны, што ў дзеяннях нападніка няма складу правапарушэння. І па выніках праведзенай праверкі справу вырашылі спыніць. Калі праводзілася праверка, калі вынесена пастанова – не ўказана. Між тым у лісце з міліцыі напісана, што абскардзіць пастанову можна на працягу 15 дзён пасля вынясення. Гэта як разумець? Што чалавека фактычна пазбавілі права належным чынам падаць скаргу?" - абураецца спадарыня Валянціна.

Яна падкрэслівае, што падчас нападу на пікет па зборы подпісаў за Таццяну Караткевіч у Наваполацку незнаёмы мужчына не толькі брыдка лаяўся, але яшчэ і паламаў флагшток, дзе быў замацаваны сцяг. Але пра гэта ў адказе з міліцыі - ні слова, гаворыць Валянціна Болбат:

"На пікеце падчас нападу былі тры чалавекі – гэта трое сведак. Ды ўсяго гандлёвы цэнтр "Стралецкі капітал", каля якога здарыўся інцыдэнт, абсталяваны камерамі відэаназірання. Яны ўсё мусілі зафіксаваць. Інакш я проста не ведаю, для чаго існуюць тыя камеры, калі не ў дапамогу міліцыі! Хто ж ён такі, той чалавек, якому ўдалося пазбегнуць адказнасці за хуліганскі ўчынак? Колькі апазіцыянераў у розны час затрымлівалі і каралі "суткамі" за "лаянку" – не падлічыць! Прычым у адказе з міліцыі не напісана, што асобу не змаглі высветліць. Значыць, высветлілі, але не пакаралі. Відаць, лаянка была недастаткова нецэнзурная. А пра паламаны флагшток вырашылі забыцца ўвогуле. Атрымліваецца, даравалі?"

Паводле ўдзельнікаў пікету, сярод якіх была Таццяна Ладукас, актыістка БСДП (Г), 29 ліпеня каля 16.30 недалёка ад месца пікету прапаркаваўся джып, заехаўшы на бардзюр. Выйшлі двое мужчын гадоў пад 30, адзін з іх пачаў брыдкасловіць і зламаў флагшток. Асноўным аргументам, якія ён выказваў, было тое, што пікет са сцягамі ўсталявалі перад ягоным домам. І гэта яму не падабалася. Удзельнікі пікета лічаць, што свае прэтэнзіі ён выказваў у грубай форме, што гэта варта кваліфікаваць як хуліганства і караць належным чынам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

https://spring96.org/%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%86%D0%BA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства