viasna on patreon

Галоўныя ўладныя сайты Гарадзеншчыны ігнаруюць беларускую мову

2015 2015-05-22T14:43:17+0300 2015-05-22T14:43:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Афіцыйны сайт Гродзенскага гарвыканкаму ігнаруе ў сваёй інфармацыйнай палітыцы беларускую мову. За апошнія чатыры месяцы ў яго беларускамоўнай версіі з’явіліся толькі 2 (!) інфармацыйныя матэрыялы. У лютым сайт паведаміў, што Гродна і расійскі Тамбоў сталі гарадамі-пабрацімамі. А ў красавіку пра тое, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы паспяхова прайшоў аўдыт сістэмы менеджменту якасці. У сакавіку і пакуль ў траўні беларускамоўных навінаў не з’явілася ўвогуле. З іншага боку, на рускай мове матэрыялы на афіцыйнай старонцы з’яўляюцца больш-менш рэгулярна.

   Яшчэ горшая цяперашняя сітуацыя ў гэтым плане на афіцыйным сайце Гродзенскага аблвыканкаму. У беларускай версіі гэтага сайту апошняя навіна па-беларуску датаваная 14 кастрычніка мінулага года. За ўвесь 2014 год на сайце аблвыканкаму было толькі 9 інфармацый па-беларуску. Цяпер жа нехта палічыў, што яны ўвогуле непатрэбныя.

   Такое стаўленне да беларускамоўных версій сайтаў яскрава характарызуе стаўленне гарадзенскіх чыноўнікаў да дзяржаўнай беларускай мовы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства