Баранавічы: Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём перамогі

2015 2015-05-10T23:47:57+0300 2015-05-10T23:47:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stat-backa-dzen-peramogi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты Анжаліка Камбалава, Рыгор Грык і Віктар Сырыца 9 траўня наведалі і павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Днём перамогі. Віктар Паўлавіч гасцінна сустрэў сваіх добрых знаёмых, якія падаравалі яму прыгожыя кветкі і кнігу Валянціна Сіманенкава “Загадка 37-га года”.

– Статкевіч-старэйшы па адукацыі гісторык і ў свае 88 гадоў яшчэ шмат чытае і добра разбіраецца ў складаным міжнародным становішчы, у сучаснай палітыцы і сацыяльна-эканамічным жыцці нашай краіны. Таму мы заўсёды прыносім яму чытаць гістарычныя кнігі, цікавыя часопісы і газеты, – адзначыў Віктар Сырыца.

За кубачкам гарбаты гаварылі пра суд над Мікалаем Статкевічам і яго перавод са Шклоўскай калоніі ў Магілёўскую турму, пра сітуацыю вакол палітвязня Юрыя Рубцова, які ў гэтыя дні чакае суда ў Баранавіцкім СІЗА. Безумоўна, абмеркавалі цяперашняе сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі, падзеі ва Украіне, маючыеся адбыцца выбары і г.д.

Развіталіся ў добрым настроі і з надзеяй сустрэцца як мага хутчэй у адзін з цёплых травеньскіх дзён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international