viasna on patreon

На журналіста Алеся Кіркевіча заведзена адміністрацыйная справа

2015 2015-03-29T20:56:08+0300 2015-03-29T20:56:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kirkevich-ales-milic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы палітычны вязень, а цяпер журналіст-фрылансер Алесь Кіркевіч азнаёмлены гродзенскай міліцыяй з адміністрацыйным пратаколам у дачынені да яго. Журналіста абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі (ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ).

Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння склаў маёр міліцыі Алег Кока, вядомы ў горадзе выканаўца палітычна “замоўленых” спраў. На гэты раз размова ідзе пра матэрыял, які быў паказаны праз тэлеканал “Белсат” у пачатку сакавіка. Сюжэт датычыў адкрыцця выставы слуцкіх паясоў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

Сам Алесь Кіркевіч лічыць распачатую супраць яго адміністрацыйную справу абсурднай, ён перакананы, што не парушаў заканадаўства, паколькі згодна з дадзеным артыкулам прадугледжваецца адказнасць юрыдычных, а не фізічных асоб.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства