Ператрусы у маладафронтаўцаў Тычыны і Шылы ў Салігорску
https://spring96.org/be/news/73184
2014
2014-09-16T12:12:51+0300
2014-09-16T12:12:51+0300
2014-09-16T12:12:51+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/peratrus1.jpg
У кватэры салігорскага маладафронтаўца Андруся Тычыны праходзіць ператрус.
Як паспеў паведаміць актывіст, шукаюць парнаграфію, якая нібыта была распаўсюджаная з ягонага акаунта ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». Пасля чаго сувязь з Тычынам была перарваная.
Некалькі дзён таму маладафронтаўца выклікалі ў міліцыю. Меркавалася, што гэта звязана з перафарбаваннем 15-метровага знаку на ўездзе ў Салігорск у бел-чырвона-белыя колеры.
Апроч таго, сёння прайшоў ператрус і ў кватэры Уладзіміра Шылы, бацькі маладафронтаўцаў Івана і Іллі Шылы. Міліцыянты забралі з сабой сістэмны блок камп'ютара.