viasna on patreon

У Брэсце аднавілі выпуск праваабарончага бюлетэня

2014 2014-05-23T12:20:56+0300 2014-05-23T12:20:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-prava-bulleten.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выданнем друкаванага бюлетэня “Брестское право”, які зараз плануецца рыхтаваць штомесяц і распаўсюджваць сярод жыхароў рэгіёна, займаецца мясцовае прадстаўніцтва РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”.

Паводле слоў каардынатара БХК на Берасцейшчыне Ігара Маслоўскага, змест бюлетэня па-ранейшаму будуць складаць матэрыялы на праваабарончую тэматыку, падрыхтаваныя на падставе падзей у Брэсцкай вобласці. Дзеля гэтага значнае месца ў выданні будзе складаць маніторынг парушэнняў правоў чалавека ў рэгіёне.

Мясцовыя актывісты БХК вырашылі не абмяжоўвацца толькі бюлетэнем “Брестское право”: праваабарончая старонка неўзабаве з’явіцца ў незалежнай газеце “Брестский курьер”, акрамя таго выкарыстоўваюцца магчымасці сацыяльных сетак ў Інтэрнэце дзеля распаўсюду інфармацыі пра стан з правамі чалавека ў вобласці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства