viasna on patreon

Справа Івана Фаміна: расстраляны за чужую віну

2014 2014-05-21T10:29:30+0300 2016-12-05T15:56:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/listy_z_turmy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта ria-bashkiria.com

Фота з сайта ria-bashkiria.com

У 1998 годзе ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які тады яшчэ меў назву “Вясна -96”, звярнулася маці Івана Фаміна, асуджанага на смяротнае пакаранне. Жанчына перадала праваабаронцам лісты, якія былі напісаныя ў камеры смяротнікаў і апынуліся на волі праз “турэмную пошту”.

У лісце асуджаны да смяротнага пакарання пісаў пра тое, што быў асуджаны за жорсткае забойства таксіста, якога на самой справе не здзяйсняў. Ён таксама даволі падрабязна апісваў умовы ўтрымання ў камеры смяротнікаў:

"Тут натуральнае Пекла...б’юць літаральна за ўсё... Б’юць за тое, что пішаш заявы ў  медчастку і каб прыйшоў святар для споведзі. І б’юць яшчэ проста так, калі ў іх няма настрою".

Маці Івана Фаміна сцвярджала, што ўзяць чужую віну на сябе яе сына пераканалі крымінальнікі, якія пагражалі ў адваротным выпадку забіць яго маці і сястру. 

Гісторыя Івана Фаміна атрымала працяг у 2012 годзе падчас працы над фільмам “Убыл по приговору”, калі актывісты кампаніі “Праваабароцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” паехалі ў Берлін да Алега Алкаева, які ў 1996-2001 гадах быў начальнікам СІЗА № 1 Мінска. Актывісты кампаніі ўзялі з сабой лісты, якія пісаў Іван Фамін з камеры смяротнікаў у 1998 годзе.   

Алег Алкаеў, які на той час кіраваў не толькі  СІЗА № 1, але і расстрэльнай камандай, сказаў, што добра памятае Івана Фаміна. А таксама пацвердзіў, што Іван Фамін быў расстраляны за забойства, якое здзейснілі іншыя людзі і “ўсе ведалі”, што ён узяў на сябе чужу віну і агаварыў сябе падчас следства і суда. І хоць “усе ведалі”, Іван Фамін быў расстраляны. Алег Алкаеў падкрэсліў, што расстрэльная каманда – выконвае рашэнне суда, кат не вырашае – каму жыць, а каму памерці, рашэнні прымаюцца на іншым узроўні.       

Ліст Івана Фаміна са спецкарыдора СІЗА-1 праваабаронцам "Вясны"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства