viasna on patreon

Брэст: журналістку не акрэдытавалі на выбарчым участку, спаслаўшыся на тое, што яна ўжо зарэгістравана назіральнікам

2014 2014-03-23T07:55:54+0300 2014-03-23T07:55:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/naziranne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Іна Хоміч, ад пачатку датэрміновага галасавання яна сапраўды была на выбарчым участку, што месціцца ў брэсцкай гімназіі №2, у якасці назіральніка. Калі ж Хоміч не далі магчымасць сфатаграфаваць пратакол для галасавання (што ўжо ёсць парушэннем заканадаўства), яна паказала сябрам выбарчай камісіі пасведчанне карэспандэнта газеты “Брэсцкі кур’ер” і заявіла, што будзе надалей знаходзіцца на ўчастку ў тым ліку і як журналіст.

“Аднак сакратар камісіі, пасля нейкай размовы па тэлефоне, паведаміў, што выбарчае заканадаўства нібыта забараняе мне быць і назіральнікам, і прадстаўніком СМІ, – кажа Іна Хоміч. – Але назваць артыкул Выбарчага кодэкса, дзе пра гэта гаворыцца, ён не здолеў”.  Тым не менш, Іне Хоміч адмовілі ў акрэдытацыі ў якасці прадстаўніка СМІ.

У адказе на скаргу журналісткі старшыня ўчастковай камісіі Аксана Івашова спаслалася на тлумачэнні “Дапаможніка для членаў участковых выбарчых камісій”, зацверджанага пастановай Цэнтрвыбаркама 17 снежня мінулага года. “Але я прагледзіла гэты дапаможнік: там тлумачыцца, што ёсць назіральнікі, а ёсць журналісты, аднак нічога не гаворыцца пра забарону сумяшчаць абедзьве функцыі”, - кажа Іна Хоміч, якая па-ранейшаму лічыць беспадстаўнымі дзеянні ўчастковага выбаркаму ў гэтым пытанні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства