viasna on patreon

Абсурдам назваў дэпутат неабходнасць справаздачыцца за сваю дзейнасць (дакумент)

2014 2014-02-02T21:03:32+0300 2014-02-02T21:03:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў Генадзь Масько лічыць абсурдам, каб дэпутаты трымалі справаздачу перад людзьмі, што дзейнічаюць ад імя грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”.

Такі адказ атрымаў актывіст “Сацыяльнага офісу” у Брэсце Юрый Жыдовіч, калі ў трэці раз звярнуўся да кіраўніка мясцовага прадстаўнічага органа ўлады, бо раней дэпутаты брэсцкага гарсавета праігнаравалі лісты ад імя грамадзянскай ініцыятывы, калі іх прасілі паведаміць пра сваю дзейнасць у якасці “народных абраннікаў”, дзе і калі яны ладзяць сустрэчы з выбаршчыкамі, якім чынам інфармуюць грамадзян пра месца гэтых сустрэч. Пры гэтым Юрый Жыдовіч нагадвае, што заканадаўства абавязвае дэпутатаў у 15-дзённы тэрмін разглядаць і даваць адказы на звароты, якія накіраваны ў іх адрас.

У адказе за подпісам старшыні гарсавета Генадзя Масько гаворыцца, што дэпутат нясе адказнасць перад грамадзянамі і толькі ім робіць справаздачы. “А вось каб дэпутат трымаў справаздачу перад грамадзянскай ініцыятывай “Сацыяльны офіс” - такога абсурду ў заканадаўчых актах не прапісана”, - заяўляе кіраўнік гарсавета і падкрэслівае, што таму няма магчымасці задаволіць цікаўнасць аўтараў звароту.

Актывіст “Сацыяльнага офісу” Юрый Жыдовіч лічыць, што ў сваім лісце Генадзь Масько пярэчыць сам сабе, бо незалежна ад свайго удзелу ў грамадскім жыцці “усе мы з'яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і маем права атрымліваць адказы на тыя пытанні, якія нас цікавяць”.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства