viasna on patreon

Брэст: у акруговыя выбарчыя камісіі трапіў толькі адзін прадстаўнік апазіцыі

2014 2014-01-06T08:26:58+0300 2014-01-06T08:26:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybarkam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усяго ў склад 57 сфармаваных акруговых выбаркамаў, што будуць працаваць на выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, увайшлі 697 чалавек з прапанаваных 772 кандыдатур.

Найбольшую колькасць вылучэнцаў склалі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў (з 344 чалавек у акруговыя выбаркамы ўключылі 327), а таксама грамадзяне, вылучаныя шляхам падачы заяў выбаршчыкаў (з 218-ці асоб трапілі ў камісіі 197). Ад працоўных калектываў вылучаліся 144 чалавекі (у выбаркамы уключылі 132), ад палітычных партый – 66 асоб (уключылі 41). Варта адзначыць, што сярод партыйных вылучэнцаў перавага была аддадзена сябрам Камуністычнай партыі Беларусі (28 з іх трапілі ў акруговыя выбарчыя камісіі). Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці ў выбаркамах гэтага ўзроўню прэзентуюць 9 асоб, а Рэспубліканскую партыю – тры. У той жа час сярод вылучэнцаў апазіцыйных палтычных структур у акруговую камісію ўключаны толькі адзін прадстаўнік Партыі БНФ.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандра Каляды (адначасова ён уваходзіць у склад абласной выбарчай камісіі), “прынцып фармавання акруговых выбаркамаў быў дэмакратычным, бо ўлічваўся досвед працы прэтэндэнта ў выбарчых кампаніях, а таксама колькасны склад арганізацыі, якую ён прадстаўляе”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства