viasna on patreon

Арганізатары семінару «Правы студэнтаў простай мовай» запрашаюць да ўдзелу

2013 2013-09-18T14:18:04+0300 2013-09-18T14:24:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy_studentau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Будзьце рэалістамі, патрабуйце немагчымага”
Лозунгі мая 1968-га года ў Францыі

 

Вы жадаеце ведаць, што такое правы студэнтаў і чаму гэта важна? Разабрацца, хто такі сапраўдны студэнт? Падзяліцца сваімі студэнцкімі праблемамі і зразумець, як іх можна вырашыць? Прыходзьце 28 верасня на семінар «Правы студэнтаў простай мовай» у Мінску!    

У праграме семінара: тэорыя і філасофія правоў чалавека, правы студэнтаў, дыскусіі пра сапраўднага студэнта, яго/яе якасці, ролю і месца ва ўніверсітэце, а таксама дзеянні і механізмы абароны правоў студэнтаў.

Заяўкі прымаюцца да 25 верасня ўключна. Спяшайцеся – колькасць месцаў абмежавана!

Пра што семінар?

У першай частцы семінары мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека і Правы студэнтаў, а таксама якім чынам можна іх абараняць.

Другая частка семінара цалкам прысвечана Правам студэнтаў, механізмам іх абароны і дыскусіі пра сапраўднага студэнта.

Акрамя гэтага мы паразважаем аб студэнцкай супольнасці і ўніверсітэце: якімі яны павінны быць і што мы можам зрабіць для гэтага. Паспрабуем разабрацца, якія асноўныя праблемы ёсць у студэнтаў і як іх можна вырашыць.

Вядучыя семінара – маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ і моладзь.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Мінску 28 верасня 2013 (субота) арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Анлайн-заяўку можна запоўніць тут да 25 верасня уключна.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў.

Дадатковыя магчымасці для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне правам чалавека і правам студэнтаў, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

Семінар «Правы студэнтаў простай мовай» ладзяцца прафсаюзнай групай «Студэнцкая Рада» і камандай адукацыйнай праграмы «Правы чалавека «на пальцах».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства